25 красавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мяжы сканфіскавалі кнігі Андрэя Саннікава

15
На беларускай мяжы сканфіскавалі кнігі Андрэя Саннікава

Паасобнікі кнігі «Беларуская «амерыканка» альбо выбары пры дыктатуры» канфіскавалі ў Ірыны Халіп у пункце транзіту Прывалцы.

На ўездзе з Літвы ў Беларусь у пункце транзіту Прывалцы беларускія мытнікі сканфіскавалі ў Ірыны Халіп, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, пяць паасобнікаў кнігі «Беларуская «амерыканка» альбо выбары пры дыктатуры».

Ірына Халіп вярталася са сваім сынам Данікам Саннікавым ад мужа, які пасля расправы дыктатара з палітычнымі апанентамі ў 2010 годзе вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі.

Мытнікі заявілі, што мерацца аддаць кнігі на «экспэртызу».

Кніга «Мая гісторыя. Беларуская «амерыканка» альбо выбары пры дыктатуры» была напісаная Андрэем Саннікавым у 2014 годзе.

У ёй шчыра і сумленна апісаная прэзідэнцкая кампанія 2010 года, Плошча і сутнасць рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках