29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Марсе выявілі загадкавыя спічастыя вежы

19

Здымкі Чырвонай планеты падаравалі ўфолагам новыя сюрпрызы.

Гэтым разам дзіўную знаходку зрабіў віртуальны археолаг з Гішпаніі. На плато мерыдыяна, што знаходзіцца за два градусы на поўдзень ад марсіянскага экватара, спецыяліст выявіў тры незразумелыя конусападобныя збудаванні, якія маюць вялікую вышыню і адкідаюць цені, піша выданне travelnews24.ru.

Даследнік не паленаваўся і выканаў на кампутары аб'ёмную мадэль загадкавых вежаў – яе можна бачыць на відэазапісы ніжэй. Уфолаг вывучаў паверхню далёкай планеты пры дапамозе праграмы «Google Mars» і нечакана натыкнуўся на тры ідэнтычныя ўзвышэнні, якія стаяць на ідэальнай прамой і маюць аднолькавую адлегласць паміж адно адным.

Паводле падлікаў віртуальнага археолага, вышыня загадкавых пабудоваў на Марсе складае некалькі сотняў метраў. Відавочна, што самі сабой такія збудаванні там не маглі з'явіцца. Гішпанец перакананы, што гэта справа рук прадстаўнікоў нейкай пазаземнай цывілізацыі.

Магчыма, гаворка ідзе пра марсiянаў, а можа, пра прышэльцаў, якія некалі наведалі Чырвоную планету і пакінулі на ёй такія велічныя сляды свайго знаходжання.

Аўтар знаходкі надумаў параўнаць атрыманыя фота з іншымі марсіянскія здымкамі, зробленымі NASA, і са здзіўленнем заўважыў, што амерыканскае касмічнае агенцтва паспрабавала «замесці сляды», выдаліўшы малюнкі таямнічых вежаў з фотаздымкаў, выкананых беспілотнай даследчай станцыяй «Mars Global Surveyor».

Такім чынам, уфолаг атрымаў чарговае пацверджанне таго, што на Чырвонай планеце ёсць рукатворныя аб'екты, а NASA выдатна інфармаванае пра гэта і стараецца схаваць гэтую інфармацыю ад сусветнай грамадскасці.

Гішпанскі спецыяліст неўзабаве знайшоў на Марсе яшчэ тры падобныя вежы, аднак яны стаялі не ў шэраг – сярэдні аб'ект апынуўся крыху далей ад бакавых. Што гэта можа значыць? Іншапланетнікі любяць размяшчаць свае пабудовы камплектамі ў тры штукі?

Вось як пракаментаваў адкрыццё свайго калегі вядомы ў Сусветнай павуціне ўфолаг Скот Уорынг: «Гэта чарговы фантастычны доказ таго, што на Марсе знаходзіцца вялікая колькасць збудаваных іншапланетнікамі збудаванняў. Думаю, яны былі выкананыя адну тысячу гадоў таму, аднак так надзейна, як, скажам, нашы егіпецкія піраміды, што выдатна захаваліся да гэтага часу. Калі мы калі-небудзь паляцім на Марс, то нам абавязкова трэба знайсці і вывучыць гэтыя пабудовы».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках