25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя самыя папулярныя аўтамабільныя колеры ў свеце

2
Сталі вядомыя самыя папулярныя аўтамабільныя колеры ў свеце

Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя вяртання моды на аўтамабілі з кідкай афарбоўкай кузава.

Амерыканская фірма Axalta Coating Systems (раней вядомая пад назвай DuPont Performance Coatings) апублікавала вынікі штогадовага даследавання, які вызначае самыя папулярныя аўтамабільныя колеры ва ўсім свеце. Спецыялісты адзначылі, што апошнім часам назіраецца тэндэнцыя вяртання моды на аўтамабілі з яскравай афарбоўкай кузава, піша сайт motor.ru.

«Мы па-ранейшаму бачым поўнае дамінаванне нейтральных колераў, аднак ёсць адзін нюанс. Усё часцей пакупнікі аддаюць перавагу больш кідкім адценням, таму мы можам сказаць, што ў будучыні каляровыя аўтамабілі зноў стануць мэйнстрымам», — адзначыла мэнэджар у маркетынгу Axalta Нэнсі Локхарт.

Паводле даследавання, белы застаецца самым папулярным колерам ва ўсім свеце. У яго афарбаваныя чатыры з дзесяці новых прададзеных самаходаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках