23 красавiка 2024, aўторак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліст беларускага рэгі-гурту Botanic Project атрымаў 9 гадоў турмы

12
Саліст беларускага рэгі-гурту Botanic Project атрымаў 9 гадоў турмы

Суд вынес прысуд Кліму Малажаваму паводле артыкула 328 КК.

Нагадаем, у жніўні з'явілася інфармацыя аб затрыманні супрацоўнікамі РАУС з Маладзечна траіх музыкаў. Як паведамілі праваахоўнікі, у маладых людзей канфіскавалі блізу 40 грамаў гашышу і блізу 17 грамаў высушанай марыхуаны.

«Асноўны падазраваны ў незаконным абароце наркотыкаў – 32-гадовы жыхар Маладзечна, заснавальнік аднаго з вядомых у горадзе музычных гуртоў, якія выконваюць музыку ў стылі рэгі, – распавёў тады начальнік аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС Дзмітрый Сухоцкі. – Мы затрымалі музыку разам з яго аднагодкам, сябрам і калегам, у доме ў Залінейнам мікрараёне. Там у сваёй знаёмай маладыя людзі палілі марыхуану».

У дачыненні да Кліма Малажавага распачалі справу паводле артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».

На афіцыйнай старонцы гурту Botanic Project паведамілі, што 12 снежня Кліму Малажаваму вынеслі прысуд - 9 гадоў.

У 2016 годзе рэгі-гурту Botanic Project споўнілася 10 гадоў. 22 кастрычніка, у дзень нараджэння гурту, музыкі выклалі ў сетку пяты студыйны альбом «Казка». У канцы лістапада гурт прэзентаваў альбом у Менску.

Фанаты і інтэрнэт-карыстальнікі шакаваныя прысудам: «за забойства даюць менш, чым за «касяк», «хутка будуць расстрэльваць за марыхуану».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках