19 красавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google распавёў, што беларусы шукалі ў 2016 годзе

3
Google распавёў, што беларусы шукалі ў 2016 годзе

Традыцыйна ў канцы года Google прэзентаваў выніковы рэйтынг самых папулярных пошукавых запытаў беларусаў.

Топ-запыты гэтага года кажуць пра цікавасць беларусаў да серыялаў, ТВ-шоў і спорту. Самым папулярным запытам года ў Беларусі стаў новы сезон серыяла «Физрук», наступным радком размясціўся другі сезон серыяла «Мажор», піша tut.by.

Беларускія карыстальнікі Google актыўна шукалі інфармацыю пра міжнародны конкурс песні «Еўравізія-2016», а таксама пра спартыўныя падзеі: Еўра-2016, чэмпіянат свету ў хакеі і Алімпійскія гульні — 2016.

У катэгорыі «Персона года» першую пазіцыю заняў пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША — Дональд Трамп. Беларусы шукалі інфармацыю пра загінулых вядомых людзей — брытанскага актора Алана Рыкмана і яго суайчынніка рок-спевака Дэвіда Боўі, а таксама цікавіліся юнай зоркай YouTube Міс Кэці і ўдзельнікамі Еўравізіі-2016 — пераможцай Джамалай і прадстаўніком Расеі Сяргеем Лазаравым, а таксама забітым Паўлам Шараметам.

З фільмаў беларусаў больш за ўсё зацікавіла экранізацыя коміксу «Отряд самоубийц». Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі блокбастар «Дэдпул» і камедыя «Самый лучший день», мультфільмы «Тайная жизнь домашних животных» і «Зверополис», а таксама кінастужка «Выживший», роль у якой прынесла Леанарду Ды Капрыа першы Оскар.

З запытаў у катэгорыі «Серыял года» наперадзе — трэці сезон камедыі «Физрук» і другі эпізод крымінальнага дэтэктыва «Мажор». Таксама сярод самых папулярных у беларусаў — новыя сезоны «Молодежки», «Игры Престолов» і «Интернов».

«Купляй года» ў 2016 годзе, згодна з запытам беларусаў, стала кватэра ў Менску. Таксама сярод самых папулярных запытаў у гэтай катэгорыі: тэлефон, вазок б/у, шыны і ровар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках