25 красавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты, якія можна спажываць пасля шасці гадзін

11
Названыя прадукты, якія можна спажываць пасля шасці гадзін

Ёсць зусім некаларыйныя прадукты, якія выклікаюць спальванне вялікай колькасці калорый і прыводзяць да пахудзення.

Калі спажываць іх вечарам пасля заняткаў спортам, то можна дамагчыся добрых вынікаў, піша orthodox.od.ua.

Гаворка ідзе пра капусту, дыню, моркву, сельдэрэй, траску, крабаў, абрыкосы, яблыкі, чарніцы, брокалі, буракі, вішні, агуркі ды інш.

1. Лёгказасваяльныя прадукты. Да іх належаць гародніна, адварная бульба, морапрадукты, рыба, салодкая садавіна. Не рэкамендуецца есці ёгурты і булёны, якія хутка выводзяцца з арганізма.

2. Нізкакаларыйная ежа. Паспрабуйце пакідаць на вечар чвэрць ад звычайнага рацыёну, а каларыйныя стравы ўжываць да 15.00.

3. Нятлустыя прадукты. Тлустая ежа дае пачуццё цяжару ў страўніку і можа стаць прычынай дрэннага сну.

4. Ежа з магніем і каліем. Мяркуецца, што такая ежа, спажытая за 2 гадзіны да сну, спрыяе паслабленню цягліц і стабілізацыі працы галаўнога мозгу. Таму варта звярнуць увагу на такія прадукты, як рыба запечаная, зяленіва, капуста, зялёны гарошак, збажына.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках