23 красавiка 2024, aўторак, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі пра самы карысны напой для дыеты

10
Дыетолагі распавялі пра самы карысны напой для дыеты

Гэты напой лепш за ўсё піць адразу пасля абуджэння.

Вядомыя дыетолагі мяркуюць, што найлепшым напоем падчас дыеты можа стаць чыстая вада, разбаўленая цытрынавым сокам, піша replyua.net.

Са слоў спецыялістаў, лепш за ўсё піць ваду з лімонам адразу пасля абуджэння, незадоўга для сняданку, бо лімон валодае ўнікальнымі якасцямі.

Справа ў тым, што цытрына не толькі спрыяе хуткаму пахудзенню падчас дыеты. Згодна з вынікамі апошніх даследаванняў, гэты цытрус уздзейнічае на ўвесь арганізм, хутка выводзіць таксіны ранкам, а сам склад цытрынавага соку, змешанага з вадой, вельмі падобны на саляную кіслату, якая знаходзіцца ў стрававальнай сістэме. Больш таго, ваду з лімонам нашча дыетолагі і медыкі рэкамендуюць піць людзям, у якіх маюцца праблемы з суставамі – напой дапаможа паменшыць сустаўныя болі, акрамя таго, ён у самыя кароткія тэрміны ачысціць печань ад таксінаў.

Аднак самую вялікую карысць вада з лімонам можа прынесці ў навагоднія вакацыі, калі мы перагружаем свой арганізм не толькі цяжкай ежай, але і алкаголем. Са слоў экспэртаў, замест таблетак для нармальнай працы страўніка і печані раніцай трэба выпіваць шклянку вады з цытрынавым сокам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках