19 красавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна стала яшчэ на крок бліжэй да бязвізавага рэжыму з ЕЗ

5
Украіна стала яшчэ на крок бліжэй да бязвізавага рэжыму з ЕЗ

Еўрапарламент ухваліў увядзенне механізму прыпынення бязвізавага рэжыму.

15 снежня Еўрапейскі парламент падтрымаў увядзенне механізму прыпынення бязвізавага рэжыму паміж Еўразвязам і трэцімі краінамі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання gordonua.com.

«За» прагаласавалі 485, «супраць» – 132, устрымаліся – 21.

Цяпер дакумент перададуць на зацвярджэнне Рады ЕЗ.

Еўракамісія прызнала, што Украіна выканала ўсе ўмовы для атрымання бязвізавага рэжыму ў снежні 2015 года. Восенню 2016 года праект аб надаванні права бязвізавых паездак у Еўропу для грамадзян Украіны прайшоў узгадненне ў камітэтах Еўрапарламента. У лістападзе пастанову зацвердзілі ў Радзе ЕЗ. Для ўвядзенне бязвізавага рэжыму ва Украіне за гэту пастанову павінен прагаласаваць Еўрапарламент, пасля чаго пастанову павінны зацвердзіць Рада Еўразвязу.

Еўрапейскія чыноўнікі адзначалі, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым толькі пасля таго, як будзе ўзгоднены механізм яго прыпынення. 8 снежня камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах (LIBE) зацвердзіў законапраект аб увядзенні механізму прыпынення бязвізавага рэжыму ЕЗ з трэцімі краінамі, што адкрывае шлях для надання бязвізавага рэжыму Украіне і Грузіі.

Пазней з'явілася інфармацыя, што разгляд пытання аб лібералізацыі візавага рэжыму паміж ЕЗ і Украінай зноў пераносяць – са студзеня на 1 лютага.

Пры гэтым, Еўрапейскі звяз перанёс разгляд пытання аб лібералізацыі візавага рэжыму з Украінай на красавік 2017 года. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўрапарламента. У рэгістрацыйнай карце пазначана, што першае чытанне ў пытанні прызначанае на 3 красавіка 2017 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках