25 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-6 самых карысных прадуктаў для зімы

5
Топ-6 самых карысных прадуктаў для зімы

Каб у халодны час не хварэць і заставацца ў форме, уключыце ў рацыён гэтыя прадукты.

Холад, дэфіцыт вітамінаў і сонечнага святла робяць наш арганізм уразлівым для хвароб. Каб умацаваць імунітэт і павысіць настрой, харчуйцеся правільна, піша liza.ua.

1. Рыба і малако

Каб паменшыць дэфіцыт «сонечнага вітаміну» D, трэба часцей есці тлустыя гатункі рыбы (напрыклад, ласось, тунец, сардзіны) і малочныя прадукты. Рыба, акрамя таго, змяшчае карысныя кіслоты амега-3, якія памяншаюць рызыку сэрцава-судзінных хвароб і паляпшаюць працу мозгу. А малако і кісламалочныя прадукты паляпшаюць працу кішачніка і ўтрымліваюць шмат кальцыю, які ўмацоўвае косці, зубы, валасы і пазногці.

2. Морква і яйкі

Бэта-карацін, які змяшчаецца ў гэтых прадуктах, бярэ актыўны ўдзел у працэсах абмену, якія адбываюцца ў сятчатцы вока. Дастатковае паступленне гэтага рэчыва неабходнае для добрага ўспрымання колераў і зроку ў цемры. Акрамя таго, бэта-карацін павышае ўстойлівасць арганізма да інфекцый, захоўвае здароўе скуры, абараняе ад свабодных радыкалаў, падтрымлівае рэпрадуктыўную функцыю.

3. Бульба

Яна змяшчае шмат калію, які важны для нармалізацыі сардэчнага рытму, а таксама важны для працы мозгу, бо спрыяе забеспячэнню яго кіслародам. Акрамя таго, калій дапамагае пры розных алергічных рэакцыях. Акрамя таго, бульба багатая вітамінам С і ідэальна збалансаваная паводле складу амінакіслот. Яе карысныя ўласцівасці лепш праяўляюцца пры адварванні і запяканні.

4. Салаты

Салатны цыкорый, палявы салат, айсберг утрымліваюць шмат мікраэлементаў, мінеральных соляў, дубільных рэчываў, вітамінаў С і Е. Дзякуючы аптымальным суадносінам соляў натрыю і калію яны дабратворна дзейнічаюць на печань, ныркі, нервовую і сэрцава-судзінную сістэму. Салатнае лісце ўтрымлівае шмат клятчаткі і мала калорый: яно паляпшае працу кішачніка і дапамагае знізіць вагу.

5. Цытрусавыя, гранаты

Вітамін С – галоўны памочнік ахоўных сіл арганізма. Зімой, у перыяд прастудаў і грыпу, асабліва важна есці больш прадуктаў, якія яго ўтрымліваюць. Акрамя цытрусавых, гэты вітамін у вялікай колькасці ўтрымліваюць гранаты, квашаная капуста, пятрушка, салодкі балгарскі перац, абляпіха.

6. Інжыр і арэхі

Даведзена, што некаторыя прадукты здольныя паляпшаць настрой. Сярод натуральных антыдэпрэсантаў лідаруюць такія прадукты, як бананы і шакалад, арэхі і інжыр. Яны спрыяюць выпрацоўцы гармону радасці сератаніну, а таксама ўтрымліваюць вітаміны групы В, Е і такія рэчывы супраць дэпрэсіі, як фоліевая кіслата, селен і трыптафан.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках