25 красавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская Рада падтрымала бязвізавы рэжым для Грузіі ды Украіны

11
Еўрапейская Рада падтрымала бязвізавы рэжым для Грузіі ды Украіны

Украіна і Грузія выканалі ўсе ўмовы для бязвізавага рэжыму з ЕЗ.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў Еўразвязу ў чацвер, 15 снежня, падтрымалі скасаванне віз для грамадзян Украіны і Грузіі і даручылі прадоўжыць працэс візавай лібералізацыі.

Пра гэта гаворыцца ў высновах Еўрапейскай рады, пасяджэнне якой праходзіць у Брусэлі, піша «Укрiнформ».

«Еўрапейская Рада прызнае дасягненні Украіны ў імплементацыі рэформаў для дасягнення еўрапейскіх стандартаў і той факт, што яна выканала ўмовы для бязвізавага рэжыму з ЕЗ. Далей з ухваленнем механізму прыпынення перамоўнікам даручаецца закончыць працэдуру, якой касуюцца візавыя патрабаванні для Украіны і Грузіі», - гаворыцца ў дакуменце.

Пастанова Еўрарады прагучала на фоне пастановы Еўрапарламенту, які ў гэты ж дзень другім разам перанёс дату галасавання аб бязвізавым рэжыме для Украіны. Грузія ж у «бязвізавых гонках» ідзе паводле графіку.

Механізм ухвалення і галасавання аб наданні бязвізавага рэжыму ўключае шмат крокаў. Акрамя таго, іх разглядаюць некалькі інстытутаў. Увогуле, гэтае пытанне ўключае восем этапаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках