18 красавiка 2024, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі таямніцу самых буйных у свеце дыяментаў

3
Навукоўцы раскрылі таямніцу самых буйных у свеце дыяментаў

Адкрыццё амэрыканскіх навукоўцаў мае найважнае значэнне для разумення цыркуляцыі вугляроду і вадароду ў мантыі Зямлі.

Група амэрыканскіх навукоўцаў здолнла высветліць паходжанне самых буйных дыяментаў, такіх як сусветна вядомыя «Кулінан» і «Кахінор».

Аб гэтым паведамляецца ў часопісе Science (пераклад - viknaodessa.od.ua).

Дзякуючы аналізу узораў дыяментаў высветлілася, што яны ўтвараюцца на глыбіні 360-750 кіламэтраў пад зямлёй. Большасць жа дыяментаў фармуецца на глыбіні 150-200 кіламэтраў. Акрамя таго, у даследаваных мінералах выяўленыя металічныя дамешкі, што сведчыць аб наяўнасці кіслароду ў некаторых частках мантыі.

Дамешкі - усохлая сумесь жалеза, нікелю, вугляроду і серкі, яны таксама змяшчаюць сляды метану і вадароду. «Папярэднія эксперыменты і тэорыі толькі прадказвалі, што на глыбіні прыкладна 250 кіламэтраў змяшчаецца невялікая колькасць металу і маецца доступ да кіслароду. Цяпер, пасля выяўлення металічных дамешкаў і вадароду з метанам, мы можам пацвердзіць гэта», - заявіў вядучы аўтар даследавання Эван Сміт.

Спецыялісты адзначылі, што ўзоры такіх дыяментаў зазвычай недаступныя для вывучэння з прычыны іх высокага кошту. Падкрэсліваецца, што адкрыццё мае найважнейшае значэнне для разумення цыркуляцыі вугляроду і вадароду ў мантыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках