29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабмін Нідэрландаў ухваліў праект ратыфікацыі пагаднення Украіны і ЕЗ

10
Кабмін Нідэрландаў ухваліў праект ратыфікацыі пагаднення Украіны і ЕЗ

Урад Нідэрландаў зацвердзіў законапраект аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ.

Кабінет міністраў Нідэрландаў ухваліў законапраект, які закліканы «расчысціць шлях для ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕЗ», паведамляе РБК са спасылкай на Associated Press. Як адзначае агенцтва, пастанова прынята насуперак вынікам праведзенага ў Нідэрландах рэферэндуму, на якім большасць грамадзян краіны выступіла супраць асацыяцыі Еўразвязу і Украіны.

Законапраект накіраваны ў дзяржаўную раду Нідэрландаў — кансультатыўны орган, які складаецца з сямейнікаў каралеўскай сям'і і разглядае дакументы перад іх адпраўкай у парламент.

Праект павінен прайсці праз абедзве палаты парламента Нідэрландаў. Прэм'ер-міністр краіны Марк Рутэ заявіў, што павінен будзе «цяжка папрацаваць», каб забяспечыць прыняцце дакумента. Ягоная кааліцыя, як адзначае AP, мае 75 месцаў з 150 у палаце прадстаўнікоў і не мае большасці ў верхняй палаце парламента, дзе будзе вымушаная спадзявацца на падтрымку праеўрапейскай апазіцыі.

«Гэта гарантуе, што Еўропа можа быць і застаецца адзіным фронтам супраць замежнай дэстабілізацыйнай палітыкі Расеі, якая мае наўпроставы ўплыў на бяспеку Нідэрландаў», — заявіў Рутэ падчас прэс-канферэнцыі ў Гаазе, адзначыўшы, што ратыфікацыя пагаднення знаходзіцца ў інтарэсах Нідэрландаў.

Напярэдадні лідары краін Еўразвязу пагадзіліся на ўмовы Нідэрландаў, вылучаныя для таго, каб пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕЗ і Украінай канчаткова ўвайшла ў дзеянне. Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай гарантуе наданне краіне статусу чальца або кандыдата на сяброўства ў Еўразвязе. Пагадненне таксама не будзе абавязваць Брусэль даваць Украіне калектыўныя гарантыі бяспекі і вайсковую дапамогу, а таксама не дасць грамадзянам Украіны права жыць і працаваць на тэрыторыі ЕЗ. Пры гэтым дакумент не будзе абмяжоўваць краін-чальцоў ЕЗ ва ўрэгуляванні гэтых пытанняў з Кіевам на двухбаковым узроўні. Пагадненне не будзе мець абавязанняў для фінансавай дапамогі краінамі ЕЗ Украіне.

Таксама 15 снежня Еўрапарламент ухваліў правілы прыпынення бязвізавага рэжыму для грамадзян «трэціх краін». Механізм можа быць задзейнічаны ў чатырох выпадках: калі сур'ёзна расце лік адмоў грамадзянам гэтых краін ва ўездзе ў ЕЗ; калі з гэтых краін расце колькасць неабгрунтаваных заявак на статус уцекача; калі ўлады «трэцяй стараны» адмаўляюцца супрацоўнічаць у пытаннях рэпатрыяцыі; калі растуць рызыкі ўнутранай бяспекі ў краінах ЕЗ, звязаныя з грамадзянамі «трэціх краін».

Пастанова Еўрапарламену аб механізме выпрабавання бязвізавага рэжыму — перадапошні крок перад поўным скасаваннем віз для партнёраў ЕЗ. Апошні ж крок — галасаванне ў Еўрапарламенце пра канкрэтныя дзяржавы. Пленарная сесія аб пытанні Украіны запланаваная на 3 красавіка 2017 года. Пасля гэтага галасавання выніковая патанова павінна прайсці зацвярджэнне Еўрарады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках