24 красавiка 2024, Серада, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарчанка пагражае захапіць Кіеў, каб вярнуць скіфскае золата

36
Захарчанка пагражае захапіць Кіеў, каб вярнуць скіфскае золата
Александр Захарченко
Фото: Reuters

Лідар так званай «ДНР» заявіў, што «скіфскае золата» перадасць у акупаваны Крым пасля таго, як баевікі захопяць Кіеў.

Пра гэта ў пятніцу, 16 снежня, тэрарыст заявіў на прэс-канферэнцыі ў акупаваным Данецку, піша newsyou.info.

«Я ўпэўнены, што, калі мы возьмем Кіеў, там зменіцца сітуацыя, скіфскае золата мы вернем у Крым. Толькі б Яцанюк разам з Сяменчанкам яго не скралі», — заявіў Аляксандр Захарчанка.

Ён мяркуе, што крымскі і галандскі музеі павінны былі дамаўляцца аб вяртанні калекцыі паміж сабой, а галандскі суд у працэс умешвацца не меў права.

«Гэта парушае ўсё музейнае жыццё», — адзначыў верхавод «ДНР».

Нагадаем, 14 снежня 2016 года, суд Нідэрландаў пастанавіў вярнуць «скіфскае золата» Украіне, якое было вывезена з Крыма на выставу ў Еўропу. Аднак рашэнне ўступіць у сілу пасля трох месяцаў, выдзеленых на падачу апеляцыі, а так званая крымская «ўлада» ўжо заявіла аб намеры абскардзіць пастанову суда.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках