25 красавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: Украінскія спецслужбы планавалі выкрасці Пуціна ў Менску

37
Расейскія СМІ: Украінскія спецслужбы планавалі выкрасці Пуціна ў Менску
ФОТА: GETTY IMAGES

Са словаў прапагандыстаў з РФ, Пуціна павінны былі захапіць за 45 хвілін і адправіць у клетцы наўпрост у Гаагу.

Украінскія спецслужбы планавалі выкрасці Уладзіміра Пуціна ў час яго знаходжання ў Менску 11-12 лютага 2015 года на перамовах у фармаце «нармандскай чацвёркі».

Пра гэта нібыта заявіў былы начальнік Галоўнай следчай управы Службы бяспекі Украіны генерал Васіль Воўк у інтэрв'ю тэлеканалу ТСН. Аднак на сайце тэлеканала такой навіны няма. Аб скандальнай заяве паведамляе расейская «Экспресс-газета».

Са словаў Ваўка, якія прыводзіць «Экспресс-газета», у аперацыі бралі ўдзел супрацоўнікі спецслужбаў і ўдзельнікі баявых дзеянняў у зоне АТА.

«У нас стаяў самалёт з ужо уключаным маторам. Мы былі гатовыя захапіць Пуціна за 45 хвілін і даставіць яго ў клетцы ў Кіеў ці наўпрост у Гаагу», - нібыта распавёў генерал Воўк.

Генерал Васіль Воўк

Паводле ягоных слоў, піша «Экспресс-газета», прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка быў на наўпроставай сувязі з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, які катэгарычна не рэкамендаваў «даваць дабро» на ўнікальную спецаперацыю.

Генерал-маёр Васіль Воўк быў начальнікам Галоўнай следчай управы Службы бяспекі Украіны пры прэзідэнце Віктару Юшчанку. Пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча быў звольнены з гэтай пасады, але пасля Майдана 2014 года в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым ізноў прызначаны на гэтую пасаду. Зноў быў звольнены пасля зняцця з пасады кіраўніка СБУ Валянціны Налівайчанкі. Заслужаны юрыст Украіны. Узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага за расследаванне справы аб генацыдзе ўкраінскага народа ў 1932-1933 гадах.

Генерал адрозніваецца рэзкасцю поглядаў і неардынарнасцю заяў. Напрыклад, генерал Воўк перакананы, што забойства баевіка з «ДНР» Арсенія Паўлава па мянушцы Матарола - гэта хлусня, а сам Матарола цяпер хаваецца дзесьці за Байкалам. Аднак навіна аб спецаперацыі з намерам выкрасці Пуціна вельмі ўжо падобная на чарговы ўкід у інфармацыйнай вайне паміж Масквой і Кіевам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках