19 красавiка 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы адкрылі новую зорку невядомага паходжання

Навукоўцы выявілі зорку, свяцільнасць якой перыядычна зніжаецца накшталт «зоркі іншапланетнікаў».

Зорка RIK-210 знаходзіцца ў так званай OB-асацыяцыі Скарпіёна – Цэнтаўра – за 472 светлавыя гады ад Сонца, паведамляе ZN.UA.

ФОТА: SPACETELESCOPE.ORG

Правалы ў яе бляску дасягаюць 15%, але, у адрозненне ад зоркі Табі, зацьменні адбываюцца з перыядычнасцю 5,67 сутак і сінхранізаваныя з перыядам звароту самой зоркі.

З дапамогай спектраметрычных назіранняў навукоўцы выключылі магчымасць таго, што зацьменні выклікаюцца другой, менш яркай, зоркай або карычневым карлікам. Акрамя таго, зацьменні не могуць быць выкліканыя адзінкавым сферычным целам, паколькі кожны раз маюць розную форму і даўжыню.

На думку навукоўцаў, прычынай зацьменняў можа стаць воблака анамальна халоднай плазмы ўнутры магнітасферы, якое круціцца сінхронна з самой зоркай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках