19 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі кібарг Тарас Калодзій вызвалены з палону

5
Украінскі кібарг Тарас Калодзій вызвалены з палону
Тарас Калодзій
ФОТА: FACEBOOK

Баец 80-й аэрамабільнай брыгады вызвалены пасля двух гадоў палону.

Кібарг Тарас Калодзій вызвалены пасля двух гадоў палону. Пра гэта напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Пятра Парашэнкі Святаслаў Цэголка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Толькі што кіраўнік СБУ даклаў прэзідэнту пра вызваленне нашага кібарга Тараса Калодзія. Дэсантнік 80-й аэрамабільнай брыгады, львавянін Тарас Калодзій пасля амаль двух гадоў у палоне ўжо на волі», – паведаміў Цэголка.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка патэлефанаваў вызваленаму з палону кібаргу і падзякаваў за мужнасць. Пра гэта Парашэнка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Патэлефанаваў Тарасу Калодзію. Павіншаваў яго з вызваленнем. Мы зрабілі ўсёй краіне падарунак на Мікалая. Падзякаваў Тарасу за трываласць і мужнасць. Таксама патэлефанаваў ягонай маці Галіне Міраславаўне і падзякаваў ёй за сына. Пры выпадку буду рады павіншаваць Тараса асабіста», – адзначыў прэзідэнт.

Пра тое, што Калодзій трапіў у палон, ягонай маці паведамілі 22 студзеня 2015 года.

15 снежня Украіна ў якасці жэсту добрай волі пастанавіла перадаць тэрарыстам «ДНР / ЛНР» 15 чалавек са спісу 228 асобаў, пра перадачу якіх раней казалі баевікі. Першая віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады, прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе менскага працэсу Ірына Герашчанка ўдакладніла, што перададзеныя Украінай асобы будуць дома цягам некалькіх дзён – да наступнага пасяджэння кантактнай групы 21 снежня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках