24 красавiка 2024, Серада, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага амбасадара ў Турцыі забілі ў жывым эфіры

Расейскага амбасадара ў Турцыі забілі ў жывым эфіры

Тэлеканал NOS.ls апублікаваў відэа забойства Андрэя Карпава ў Анкары.

На адкрыцці выставы ў Анкары невядомы маладзён напаў на пасла Расеі ў Турцыі Андрэя Карпава.

Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што нападнік выкрыкваў: «Не забудзем Алепа, не забудзем Сірыю, пакуль яны не ў бяспецы, мы не будзем у бяспецы. Хто адказны за гэта, панясе пакаранне».

Андрэй Карпаў памёр ад атрыманых ран, паведамляе МЗС РФ.

Напад адбыўся напярэдадні візіту кіраўніка МЗС Турцыі Меўлюты Чавушаглу ў Маскву для перамоў з расейскім ды іранскім калегамі з нагоды Сірыі.

Мужчына, які раніў амбасадара РФ у Турцыі, застрэлены.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках