25 красавiка 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падаражаюць камунальныя паслугі пасля Новага года

17
Як падаражаюць камунальныя паслугі пасля Новага года
ФОТА: TUT.BY

З Новага года рэзка вырастуць цэны на газ і ацяпленне.

У Беларусі зменяцца тарыфы на некаторыя віды жыллёва-камунальных паслуг, аб гэтым гаворыцца ў пастанове Саўміна ад 16 снежня 2016 года №1035.

Кошт цеплаэнэргіі з 1 студзеня вырасце на 17% да 15,6098 рубля за 1 Гкал (цяпер — 13,3417 рубля за 1 Гкал), паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

На 17% з 1 студзеня таксама павялічацца для насельніцтва цэны на прыродны газ у ацяпляльны перыяд. Раней аб павышэнні тарыфаў папярэджваў гендырэктар дзяржаб’яднання «Белпалівагаз» Леанід Рудзінскі.

Затое тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва застануцца на ранейшым узроўні. Да прыкладу, аднаставачны тарыф у жылых дамах, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электраплітамі, па-ранейшаму складзе 0,1009 рубля за 1 кВт∙ч.

Нагадаем, парадак змены тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва вызначаны ўказам Лукашэнкі ад 5 снежня 2013 года №550. Згодна з дакументам, павышэнне субсідзіруемых дзяржавай тарыфаў на ЖКП для насельніцтва ажыццяўляецца штогод з 1 студзеня сумаю, эквівалентнай 5 далярам у разліку на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 квадратных метраў, пры нарматыўным спажыванні жыллёва-камунальных паслуг.

Пры планаваным павелічэнні тарыфаў разліковыя плацяжы сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, пры нарматыўным спажыванні паслуг (паводле асноўных і дадатковых паслугаў) узрастуць на 10,98 рубля і складуць у ацяпляльны перыяд 79,38 рубля, піша tut.by.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павінна ўзгадніць з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам тарыфы, што субсідуюцца дзяржавай. Так, тарыфы на водазабеспячэнне павінны быць не больш 0,5301 рубля за 1 кубаметр (цяпер — 0,279 рубля), водаадвядзенне (каналізацыю) — не больш 0,354 рубля за 1 кубаметр (цяпер — 0,1863 рубля), тэхабслугоўванне жылога дома — не больш 0,1 рубля ў месяц за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (цяпер — 0,0995 рубля), тэхабслугоўванне ліфта — не больш за 1,19 рубля ў месяц за аднаго пражываючага (цяпер — 0,6911 рубля).

Тарыфы на водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю), тэхабслугоўванне жылога дома, якія забяспечваюць поўную выплату эканамічна абгрунтаваных выдаткаў, не зменяцца. А вось тарыф на тэхабслугоўванне ліфта вырасце да 1,33 рубля ў месяц з аднаго пражываючага (сёлета — 1,2 рубля).

Пастановай рэкамендавана аблвыканкамам і Менгарвыканкаму пакінуць на ранейшым узроўні сумы расходаў насельніцтва за санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне запорна-перагаворных прылад (кодавыя дзверы, дамафоны і іншыя), а таксама выдаткі за паслугі абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі па субсідаваных дзяржавай тарыфах.

Не зменяцца сумы кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнэргію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, за выключэннем ліфтаў, у шматкватэрных жылых дамах, якія ўстаноўлены на ўзроўні не больш 0,39 рубля ў месяц з аднаго пражываючага. Затое вырасце тарыф на электраэнэргію на працу ліфтаў да 0,47 рубля з аднаго пражываючага (цяпер — 0,26 рубля).

Пастанова ўвойдзе ў дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання. Але змены, якія тычацца кошту ацяплення, электраэнэргіі і прыроднага газу, пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года.

«З 1 студзеня, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, адбудзецца павышэнне кошту жыллёва-камунальных паслуг прыблізна на 10 рублёў», — распавёў раней першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.

«Далей цягам года будзе ісці праца ў зніжэнні выдаткаў манаполій і выкарыстання магчымасцяў ЕАЭС. Пры неабходнасці будзе ісці гаворка аб другім этапе росту тарыфаў. Але гэта адбудзецца так, каб уздзеянне на ўразлівыя пласты насельніцтва было мінімальным», — запэўніў першы намеснік міністра, распавядаючы аб ходзе перамоваў з МВФ у частцы павышэння тарыфаў на «камуналку».

Пра падаражанне «камуналкі» ў 2017 годзе беларусаў ужо папярэджваў Лукашэнка: «У наступным годзе 5 даляраў будзе дакладна. У колькі гэта выльецца адсоткаў, не ведаю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле планаў урада, беларусы ўжо да канца 2018 года будуць кампенсаваць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 100%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках