23 красавiка 2024, aўторак, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ДНР» запускае рэйс у Менск

19
«ДНР» запускае рэйс у Менск

Аднак Менсктранс супрацоўнічаць з данецкім перавозчыкам адмаўляецца.

21 снежня на сайце «Савета міністраў» «Данецкай народнай рэспублікі» з'явілася абвестка пра два новыя аўтобусныя маршруты. Першы звязвае Данецк з Ніжнім Ноўгарадам, другі - з Менскам, паведамляе euroradio.fm.

«Перавозчыкі прайшлі працэдуру ўзгаднення дакументаў у Дэпартаменце аўтамабільнага і пасажырскага транспарту «ДНР» і ўклалі дамовы з ГП Аўтавакзалы Данбаса». Квіткі на новыя рэйсы ўжо прадаюцца ў касах аўтавакзала «Паўднёвы», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама там паведамляецца, што аўтобус да Менска будзе выязджаць з Данецка па суботах. Адпраўленне а 8:30, прыкладны час у шляху - 38 гадзін.

На менскім аўтавакзале аб тым, каб прымаць аўтобусы з «ДНР», нічога не чулі. Але растлумачылі: камерцыйныя рэйсы могуць прыбываць і адпраўляцца з іншых месцаў горада, і вакзал можа не мець да гэтага ніякага дачынення.

Затое ў аддзеле замежных перавозак Менсктранса журналістаў запэўнілі, што ніхто не мае права адкрыць маршрут у Менск без іх ведама:

«Можна ўзгадніць [новы рэйс] з кім заўгодна. Але згодна з правіламі аўтамабільных перавозак, перад тым, як дакументы падаюцца ў беларускае Міністэрства транспарту, тарыфны пункт Менска павінен быць узгоднены з аператарам пасажырскіх перавозак. А аператарам перавозак у горадзе Менску з'яўляецца Менсктранс».

Просьбу аб арганізацыі маршруту з Данецка ў Менск у Менсктрансе разглядалі. І адказалі адмовай:

«Паступалі звароты ад грамадзяніна Агуркова з просьбай, каб мы выступілі партнёрам на маршруце «Менск-Данецк». Але мы адмовіліся. Калі Украіна (Расея) ім выдала дазвол - калі ласка. Але, каб пачаць маршрут, ён павінен быць ухвалены двума бакамі, а не адным».

Такім чынам, рэйс з «ДНР» у Менск, на які ў Данецку ўжо прадаюцца квіткі, з пункту гледжання менскіх транспартнікаў абсалютна нелегальны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках