18 красавiка 2024, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Украіны купілі ПрыватБанк за адну грыўню

10
Улады Украіны купілі ПрыватБанк за адну грыўню

Продаж акцый і змена ўласніка банка былі праведзены за 72 гадзіны.

Украінскія ўлады набылі 100 адсоткаў акцый ПрыватБанка за адну грыўню. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на ўкраінскі Фонд гарантавання ўкладаў фізічных асоб.

Неабходныя працэдуры для продажу акцый і змены ўласнікаў банка былі праведзеныя за 72 гадзіны.

Нагадаем, што аб рашэнні ўкраінскіх уладаў нацыяналізаваць банк стала вядома 19 снежня. Адным з асноўных яго акцыянераў ПрыватБанка з'яўляўся алігарх Ігар Каламойскі, у якога быў канфлікт з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Са слоў кіраўніцы Нацыянальнага банка Украіны Валерыі Гонтаравай, у балансе ПрыватБанка была "дзірка" сумаю больш за 5 мільярдаў даляраў. Ён быў прызнаны неплацежаздольным і цалкам перайшоў пад кантроль міністэрства фінансаў краіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка вітаў нацыяналізацыю ПрыватБанка, сітуацыя ў якім, з ягоных слоў, пагражала ўсёй фінансавай сістэме краіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках