23 красавiка 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі заявіла пратэст Расеі

52
МЗС Беларусі заявіла пратэст Расеі
LEONID RESHETNIKOV
PHOTO: EMELYAN MARAKHOVSKIY

Дарадцу амбасады РФ выклікалі «на дыван» праз выказванні Леаніда Рашэтнікава.

22 снежня 2016 года ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы дарадца-пасланец пасольства Расейскай Федэрацыі ў Беларусі Вадзім Гусеў, распавялі ў прэс-службе беларускага МЗС.

«Падчас сустрэчы ў МЗС расейскаму дыпламату быў заяўлены пратэст у сувязі з распаўсюджанымі СМІ выказваннямі дырэктара Федэральнй дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы «Расейскі інстытут стратэгічных даследаванняў» Леаніда Рашэтнікава на адрас Рэспублікі Беларусь», - адзначаецца ў паведамленні.

Беларускім бокам была дадзеная прынцыповая ацэнка ў дачыненні да неабгрунтаванасці фактычна і катэгарычнай непрымальнасці паводле формы такіх заяваў. Падкрэслена, што яны «абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расейскіх стасункаў», а таксама зафіксаваным у двух-і шматбаковых дакументах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых «братэрскіх дзяржаў», - павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.

20 снежня ў інтэрнэце з'явіўся відэазапіс выступу дырэктара Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леаніда Рашэтнікава. Ён заявіў, што беларускай мове 90 гадоў, а Беларусь - «гістарычная частка вялікай Расеі».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках