18 красавiка 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцаў для аховы БелАЭС навучаюць у Санкт-Пецярбургу

10
Вайскоўцаў для аховы БелАЭС навучаюць у Санкт-Пецярбургу
Фота: БелТА

Вайсковая частка для аховы Астравецкай АЭС размесціцца на месцы сталай дыслакацыі ў пачатку студзеня.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў, паведамляе БелТА.

«Ужо дзесьці ў пачатку студзеня частка будзе размяшчацца ў пункце сталай дыслакацыі», - паведаміў Караеў.

Касцяк часткі ўжо сфармаваны, удакладніў намеснік міністра. Ён таксама паведаміў, што заканчваецца прыёмка аб'ектаў вайсковага гарадка.

Вайскоўцы, якім трэба будзе ахоўваць БелАЭС, праходзяць спецыяльную падрыхтоўку як у Беларусі, так і ў Расеі - паводле дамоўленасці з Нацыянальнай гвардыяй. «Некалькі груп па чарзе вучацца ў Санкт-Пецярбургу. У іх ліку спецыялісты тэхнічных сродкаў аховы, начальнікі каравулаў, вартавыя КПП», - распавёў Караеў.

Раней паведамлялася, што выконваць задачу ў фізічнай абароне Беларускай АЭС будзе вайсковая часць 7434. Ахоўваць АЭС будзе адзін батальён - блізу 300 вайскоўцаў. Планавалася, што з красавіка 2017 года вайскоўцы пачнуць прымаць аб'екты пад ахову, а воінская частка канчаткова сфармуецца да верасня 2017 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках