23 красавiка 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў сфатаграфаваўся з Саладухам і здзівіўся выніку

22

«Народны чэмпіён» правёў сацыяльны эксперымент.

На днях вядомы баксёр Віталь Гуркоў зрабіў сумеснае фота з мастадонтам беларускай эстрады Аляксандрам Саладухам.

«Калі гэты фотаздымак за дзень набярэ дзесяць тысяч лайкаў, то Саладуха выступіць на разагрэве ў BRUTTO», - напісаў Віталь пад фота, маючы на ўвазе канцэрт у Менск-Арэне.

Дзесяць тысяч лайкаў, праўда, не набралася - толькі крыху больш за 2 тысячы ў фэйсбуку і 2500 у інстаграме.

У выніку Гуркоў выдаліў паведамленне, падагульніўшы вынікі такой акцыі.

«Мой сацыяльны эксперымент з поспехам скончыўся, - напісаў баксёр. - Фатаграфія спрацавала як лакмусавая папера нашага грамадства: фота з Аляксандрам Саладухам перасягнула ўсе рэкорды маіх сацыяльных сетак. Ажыятаж і цікавасць да «легенды беларускай эстрады» не згасальныя з 1995 года!!! На другім месцы [па папулярнасці ў сацсетках Гуркова] фото, дзе я ў рынгу трымаю наш гістарычны сцяг - таксама блізу 2 тысяч, але менш. Людзям не цікавыя спартыўныя дасягненні і навуковыя адкрыцці, творчая рэалізацыя. Куды больш цікава шоў і чаканне неверагоднага, абмеркаванне абсурдных недарэчных пытанняў».

Як удакладніў nn.by, сам запіс быў проста «прыколам».

«Ды не, Саладуха б не выступіў на разагрэве, як гэта можна ўявіць сабе? Мы ў розных фарматах. Але тое, што фота з ім набрала больш лайкаў - гэта дзіва. Мне здавалася, што фота з нашым сцягам больш моцнае», - сказаў Гуркоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ставіцца да Аляксандра з павагай, а ўсе тыя каментары, дзе яго называлі «падпявалам Лукі» - абы-што.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках