20 красавiка 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем электрамабіля

53
Беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем электрамабіля

Такую маштабную мэту навукоўцы хочуць дасягнуць у наступным годзе, абвешчаным Лукашэнкам Годам навукі.

Беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем айчыннага электрамабіля, піша БелТА.

Аб стварэнні электрамабіля заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

«Працуем над новым аўтамабілем — электрамабілем. Мяркуем, што ў 2017 годзе, у Год навукі, у нас будзе свой эксперыментальны ўзор і электрарухавік», — сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён таксама распавёў, што Акадэміі навук даручана ажыццяўляць навуковае забеспячэнне БелАЭС. Але паралельна вядзецца работа і ў сферы новых відаў энэргіі — сонечнай, энэргіі ветру.

«Нават працуем над вадароднай энэргетыкай. Ужо ў свеце ёсць у гэтай сувязі нядрэнныя напрацоўкі. Мы спрабуем не адставаць», — сказаў ён.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках