29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр брытанскі спявак Джордж Майкл

19
Памёр брытанскі спявак Джордж Майкл

Брытанскі спявак Джордж Майкл памёр ва ўзросце 53 гадоў.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак BBC News са спасылкай на ягонага агента.

Са слоў агента, ён мірна памёр у сябе дома ў Горынге. Паліцыя прыбыла на месца смерці а 13:42 нядзелі паводле мясцовага часу і не знайшла нічога падазронага. Прадстаўнікі музыкі адмовіліся ад больш падрабязных каментароў, ягоная сям'я таксама папрасіла даць час развітацца з памерлым.

Джордж Майкл нарадзіўся на поўначы Лондана ў 1963 годзе. Пры нараджэнні ён атрымаў імя Ёргас Кірыакас Панаётаў. Ён набыў вядомасць, выступаючы ў групе Wham! Затым пачаў сольную кар'еру, за якую прадаў больш за 100 мільёнаў пласцінак.

Раней у снежні стала вядома, што спявак працуе разам з прадусарам і музыкам Naughty Boy над яго новым альбомам.

У 2011 годзе Майкл быў вымушаны скасаваць гастролі праз вострае запалення лёгкіх. Ён прайшоў аперацыю і курс лячэння ў Вене. Лекарам давялося зрабіць яму трахеатамію. Як пазней распавёў сам Майкл, тады ён быў на валасок ад смерці.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках