19 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Побач з гомельскім прадпрыемствам хтосьці выкінуў радыеактыўны прыбор

Побач з гомельскім прадпрыемствам хтосьці выкінуў радыеактыўны прыбор

У лесе непадалёк ад Гомельскага радыёзавода мінак знайшоў падазроны прыбор са значком «радыяцыйная небяспека».

Паводле інфармацыі МНС, магутнасць гама-выпраменьвання на корпусе прылады складала 10 мкЗв/г, што перавышае норму ў 50 разоў.

Прамысловы гама-дэфектаскоп «Гамарыд 170/400» выкарыстоўваецца для кантролю якасці зварных злучэнняў. Менавіта гэта прылада ляжала на снезе сярод смецця ў 10 метрах ад завадской агароджы. Як доўга яна там знаходзілася, і хто ёю да гэтага карыстаўся, трэба высветліць. Мяркуючы з радыеактыўнасці, абалонка прыбора пашкоджаная.

Званок гомельскім ратавальнікам паступіў 24 снежня а 16:18. На месца былі накіраваныя падраздзяленні МНС, у тым ліку, службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Мясцовасць ачапілі, вымералі фон. Магутнасць эквівалентнай дозы на адлегласці 1 метра ад месца выяўлення прыбора не перавышала фонавыя значэнні. Ратавальнікі ў ахоўным адзенні змясцілі знаходку ў спецыяльную скрыню і накіравалі на ўтылізацыю.

У МНС удакладнілі, што ўвечары на мясцовасці былі паўторна праведзеныя замеры - магутнасць эквівалентнай дозы не перавышала фонавых значэнняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках