25 красавiка 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Магчымы дэфолт

69
Леанід Злотнікаў: Магчымы дэфолт

Лукашэнка нервуецца, бо ўжо ў студзені трэба вярнуць паўмільярда даляраў.

У панядзелак, 26 снежня, Лукашэнка правёў нараду ў пытаннях прыцягнення замежнага фінансавання. Дыктатар заявіў, што ўмовы прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам і параіў чыноўнікам «варушыцца», бо «грошай у свеце дастаткова».

Эканаміст Леанід Злотнікаў у каментары charter97.org патлумачыў, чаму дыктатар так прыспешвае чыноўнікаў у пытанні замежных інвестыцый.

- Трывога, вядома, ёсць, бо альбо ў канцы года, альбо ў пачатку наступнага года прыходзіць тэрмін аплаты запазычанняў. Напрыклад, у нас ёсць адна аплата, якая патрабуе, як мінімум, паўмільярда даляраў ужо ў студзені. Гэта, вядома ж, не ўсе нашы завазычанасці, але гэты будзе ўжо ў студзені.

- Як вы можаце пракаментаваць словы Лукашэнкі пра тое, што Беларусь мае добрую крэдытную гісторыю?

- Ну наогул, наш крэдытны рэйтынг, калі глядзець паводле звестак міжнародных рэйтынгавых агенцтваў, напрыклад такіх як Fitch і іншых, вельмі нізкі. Я не ведаю, чаму Лукашэнка кажа пра «добрую крэдытную гісторыю», не магу адказваць за ягоныя словы (Крэдытны рэйтынг Беларусі паводле Fitch у снежні 2016 год - «В-». Самы высокі рэйтынг пазначаецца як «ААА», сярэдні ўзровень - «ВВ», узровень «СС» - краіны ў стане дэфолту - заўв. charter97.org).

- Ці можа краіна з такім нізкім рэйтынгам дазволіць сабе набіраць яшчэ крэдыты?

- Разумееце, ёсць абмежаванні для ўрада і ёсць абмежаванні для краіны, якія ўстанаўлівае парламент. Гэта не значыць, што краіна не можа набіраць яшчэ больш пазык. Можа - пры пэўнай пастанове парламента. Вось як раз гэта ў Беларусі не праблема. Праблема менавіта ў нізкім крэдытным рэйтынгу.

Чаму ён нізкі, магу прывесці прыклад без усялякай тэорыі. Наш урад спрабуе атрымаць пазыкі на рынку еўрабондаў. Прасцей кажучы, яны спрабуюць узяць пад свае аблігацыі грошы на міжнародным валютным рынку. Так рабілася раней: узялі мільярды, вярнулі мільярды. Але ўжо цягам трох гадоў урад спрабуе знайсці буйныя замежныя банкі, якія возьмуцца распаўсюджваць нашы еўрааблігацыі. Справа ў тым, што наўпрост урад сам распаўсюдзіць гэтыя аблігацыі не можа, для гэтага патрэбныя пасярэднікі. Дык вось гэтыя пасярэднікі не знаходзяцца ўжо цягам трох гадоў. Гэта значыць, урад ужо тры гады не можа знайсці банкі-пасярэднікі, якія б арганізавалі пазыкі валютных сродкаў для краіны. Гэтая практыка гаворыць сама за сябе нават лепш, чым рэйтынгавыя агенцтвы, такія, як Fitch, што

ў Беларусі нізкі крэдытны рэйтынг.

- Значыць, Лукашэнка фактычна не можа расплаціцца за запазычанні?

- Правільна. Калі нам Расея затрымае наступныя раты крэдыту, якія павінен выдаваць Фонд стабілізацыі Еўразійскай супольнасці (трэцюю рату нам павінны былі выдаць у канцы года, але яе затрымалі), калі новыя крэдыты не атрыманыя, калі тэрмінова ў Беларусі не прыватызуюць нейкія прадпрыемствы, каб атрымаць пару мільярдаў даляраў ад продажу гэтых прадпрыемстваў, то сапраўды - нам няма чым аддаваць запазычанасці!

Гэта значыць, мы павінны атрымаць або нейкую пазыку на міжнародным валютным рынку, напрыклад МВФ выдзеліць крэдыт, ці Расея дапаможа. Ці ж мы самі, скажам, прыватызуем «Беларуськалій» (прададзім больш, чым кантрольны пакет акцый). А калі не знойдуцца замежныя крэдыты і не будзе праведзеная прыватызацыя аднаго-двух буйных прадпрыемстваў, у нас не будзе грошай, каб аддаць пазыкі, тэрмін якіх надыходзіць ужо ў 2017 годзе.

- Наколькі магчымы такі сцэнар?

- Гэты сцэнар магчымы. Яго імавернасць не вышэй за, вядома, чым 50%, але і не нашмат менш.

- У такім выпадку, дзе Лукашэнка зможа знайсці грошы?

- Мне вельмі цяжка сказаць, дзе і на якіх умовах ён можа знайсці грошы. Калі б гэта было лёгка зрабіць, ён бы ўжо знайшоў. Цяпер гэта зрабіць цяжка.

- Гэта значыць, дэфолт магчымы?

- Дэфолт магчымы, але гэта моцна залежыць ад таго, якія пастановы будуць прынятыя. Яны яшчэ могуць нешта тэрмінова прыватызаваць, той жа «Беларуськалій». Акрамя таго, Лукашэнка можа пайсці на саступкі Пуціну, адмовіцца ад супрацьстаяння з ім, пагадзіўшыся на якія-небудзь нявыгадныя для нас умовы. У гэтым выпадку Расея можа дапамагчы, бо для яе гэта дробязь. Але калі будзе прадаўжацца палітыка такая, як цяпер, калі не будзе рэформаў, калі будуць дрэнныя стасункі з Расеяй, то так - дэфолт магчымы.

- Цяпер ужо з'явілася інфармацыя, што Лукашэнка не едзе на саміт ЕАЭС у Піцер...Гэта нешта значыць?

- Гэта шмат што значыць. Напрыклад, дрэнныя стасункі з Расеяй. Таму што ў Расеі могуць сказаць, маўляў, ну добра, жывіце, як хочаце - мы не будзем намагаць на тым, каб Беларусь увайшла ў ЕўрАзс. У гэтым выпадку вы выпадаеце з умоў гандлю ўнутры гэтай інтэграцыйнай прасторы. Гэта значыць, што кошты нафты і газу могуць некалькі падняцца, будуць сусветныя. А пры ўвозе нашых тавараў у Расею ці Казахстан, тавар будзе абкладацца падаткамі. Гэта значыць, нас выкінуць з Еўразійскага саюза.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках