29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны абвясціў пра зрыў замірэння на Данбасе

2
Міністр абароны Украіны абвясціў пра зрыў замірэння на Данбасе

За мінулыя суткі баевікі 33 разы абстралялі пазіцыі УСУ.

Міністр абароны Сцяпан Палтарак заявіў, што дамоўленасці аб спыненні агню ў зоне АТА не выконваюцца. За мінулыя суткі баевікі 33 разы абстралялі пазіцыі УСУ. Пра гэта міністр сказаў на брыфінгу ў Харкаве, паведамляе УНІАН.

Са словаў Палтарака, адпаведныя дзеянні падтрымліваюцца Расеяй.

«Гэта з'яўляецца сведчаннем агрэсіўнай палітыкі, якая падтрымліваецца РФ, і агрэсіўных паводзін тэрарыстычных груповак, якія знаходзяцца ў Данецку і Луганску», - падкрэсліў ён.

Пры гэтым міністр запэўніў, што УСУ цалкам кантралююць сітуацыю на перадавой і, у выпадку абвастрэння, гатовыя даць адпор.

«Мы адсочваем сітуацыю, мы назіраем за становішчам і гатовыя рэагаваць, калі яна будзе пагаршацца», - падкрэсліў Палтарак.

З 00:00 24 лістапада ўвайшоў у дзеянне рэжым спынення агню на Данбасе, пра які дамовілася трохбаковая кантактная група ў Менску. У штабе АТА заяўляюць, што замірэнне было парушанае ўжо праз 25 хвілін пасля паўночы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках