18 красавiка 2024, Чацвер, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астрафізікі выявілі шэсць новых «іншапланетных» сігналаў

5
Астрафізікі выявілі шэсць новых «іншапланетных» сігналаў

Шэсць сігналаў прыйшлі з сузор'я Возніка з адлегласці не менш за тры мільярды светлавых гадоў ад Зямлі.

Міжнародны калектыў астрафізікаў выявіў шэсць новых «іншапланетных» сігналаў, або хуткіх радыёімпульсаў — кароткіх выбліскаў, якія прычыняюцца да выкіду ў космас велізарных энэргій. Прысвечанае гэтаму даследаванне апублікаванае ў The Astrophysical Journal, а сцісла пра яго паведамляе lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail.

Шэсць сігналаў прыйшлі з сузор'я Возніка з адлегласці не менш за тры мільярды светлавых гадоў ад Зямлі. Працягласць кожнага выбліску складала некалькі мілісэкундаў. Пяць сігналаў выяўленыя радыётэлескопам Грын-Бэнк, адзін — абсэрваторыяй Арэсіба.

Можна зрабіць выснову, што прычынай выбліскаў наўрад можа быць зліццё нэйтронных зорак, бо малаімавернае знаходжанне адразу некалькіх такіх аб'ектаў у адным і тым жа абсягу прасторы побач адзін з адным.

Раней навукоўцы ўважалі зліццё нэйтронных зорак за найбольш імаверную крыніцу хуткіх радыёвыбліскаў. Таксама не выключана, што яны могуць быць сігналамі ад іншапланетнікаў. Акрамя шасці новых хуткіх імпульсаў, навукоўцам вядомыя яшчэ 11 такіх сігналаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках