29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ назвалі надмерны цяжар магчымай прычынай катастрофы Ту-154

32
СМІ назвалі надмерны цяжар магчымай прычынай катастрофы Ту-154

Катастрофа самалёта Ту-154 над Чорным морам магла адбыцца праз надмерны цяжар і хібу тэхнікі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Суразмоўца паказвае на сведчанні ды іншыя аб'ектыўныя звесткі, атрыманыя падчас расследавання. Са слоў крыніцы, яны «кажуць аб тым, што самалёт не мог набраць вышыню і з нейкай прычыны — магчыма, перагрузкі і тэхнічнай няспраўнасці — упаў у мора». Ён таксама распавёў, што, са сведчанняў відавочцаў, самалёт незвычайна доўга ляцеў нізка, не набіраючы вышыню.

Версія тэракту, з ягоных слоў, на гэтым этапе «практычна выключаная».

Прыярытэтнай версіяй застаецца тэхнічная няспраўнасць, адзначыў суразмоўца агенцтва. «Гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, аб магчымай паломцы агрэгатаў, якія адказваюць за набор вышыні, альбо недастатковай цязе рухавікоў. Пры гэтым не выключаны і чалавечы чыннік, які мог спрыяць узнікненню крытычнай сітуацыі», — падае агенцтва ягоныя словы.

Раней у панядзелак ФСБ Расеі паведаміла, што выяўленыя відавочцы здарэння, і з імі працуюць следчыя. Галоўнымі рабочымі версіямі ФСБ называла патраплянне ў рухавік старонніх прадметаў, няякаснае паліва, якое пацягнула страту магутнасці і адмова працы рухавікоў, а таксама памылку пілота і тэхнічную няспраўнасць. У паведамленні службы адзначалася, што ўзлётная хуткасць лайнера складала 345 км/г. Гэта з'яўляецца штатнай узлётнай хуткасцю для суднаў гэтага тыпу, гаварылася ў паведамленні.

Мінтранс, у сваю чаргу, казаў раней, што прыярытэтнымі версіямі авіякатастрофы Ту-154 з'яўляюцца тэхнічная няспраўнасць самалёта і памылка пілота.

Ту-154, які належыць Мінабароны Расеі, пацярпеў катастрофу раніцай 25 снежня, праз усяго некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрапорта Адлера. Лайнер павінен быў ляцець у Сірыю. На яго борце былі вайскоўцы, журналісты і артысты ансамбля імя Аляксандрава. Усяго 92 чалавекі. Самалёт знік з экранаў радараў на другой хвіліне палёту, паведамляла Мінабароны. Пазней стала вядома, што лайнер упаў у Чорнае мора недалёка ад Сочы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках