24 красавiка 2024, Серада, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўныя банкі імкліва губляюць прыбытак

14
Дзяржаўныя банкі імкліва губляюць прыбытак

Дзяржаўныя банкі абцяжараны сацыяльнымі праектамі дзяржавы, што абумоўлівае нізкую якасць іх крэдытных партфеляў.

Буйныя дзяржаўныя банкі ў 2016 годзе рэзка скарацілі прыбытак і сталі значна прайграваць прыватным банкам у найважнейшых для інвестараў паказчыках – рэнтабельнасці актываў і капіталу.

Паводле вынікаў верасня беларускі банкаўскі сектар паказаў рост чыстага прыбытку. Але гэта толькі ў намінальным выражэнні. У рэальным – чысты прыбытак знізіўся. У даляравым эквіваленце паказчык знізіўся на цэлых 16%, адзначаецца ў даследаванні CASE Belarus.

Горш за ўсіх паказалі сябе буйныя дзяржаўныя банкі. Намінальна ні адзін з іх не атрымаў страт, аднак чысты прыбытак рэзка скарацілася. У «Белаграпрамбанку» – на 66%, у «Банка Масква-Менск» – на 49%, у «Белінвестбанка» – на 42%, у «Беларусбанка» – на 17%, паведамляе ej.by.

Адзіным дзяржбанкам, у якога чысты прыбытак у параўнанні з мінулым годам вырас, стаў «Парытэтбанк» – рост у 3,5 разы.

Што тычыцца прыватных і замежных банкаў, то сярод іх многія могуць пахваліцца павелічэннем намінальнага прыбытку. Лідары –«ТК Банк», «МТБанк» і «Альфа-Банк».

Дзяржбанкі непрывабныя для інвестараў

У нявыгадным святле дзяржаўныя банкі паўстаюць таксама з пункту гледжання двух важных паказчыкаў – рэнтабельнасць актываў (ROA, ReturnOnAssets) і рэнтабельнасць уласнага капіталу (ROE, ReturnOnEquity).

Рэнтабельнасць актываў у студзені-верасні па ўсім банкаўскім сектары склала 0,8%. У буйных дзяржбанкаў гэты паказчык традыцыйна ніжэй за сярэдні (0,3%). Горш за ўсё – у «Белінвестбанка» і «Белаграпрамбанка».

У гэты ж час у прыватных банкаў і банкаў з замежным капіталам ROA вышэй сярэдняга (4,2% і 2,4% адпаведна). Нармальная велічыня ў банкаўскім бізнэсе лічыцца 1-2% і вышэй.

Рэнтабельнасць капіталу ў сярэднім для банкаўскага сектара Беларусі складае 6,7%. Пры гэтым у буйных дзяржбанкаў у Беларусі нашмат ніжэй - 2,4%. Калі не ўлічваць два невялікія банкі – «Цэптэр Банк» і «Банк «Рашэнне», той самы нізкі ROE маюць тры буйныя дзяржбанкі – «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «Белаграпрамбанк».

У прыватных банкаў і банкаў з замежным капіталам ROE вышэй сярэдняга (19,4% і 20,4% адпаведна).

Як адзначаюць экспэрты, звычайна прафесійныя інвестары шукаюць банкі з ROE – 10-15% і вышэй. Сёлета дзевяць банкаў у Беларусі адпавядалі гэтаму ўзроўню.

«Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк» - у аўтсайдарах

Атрымліваецца, што горш за ўсё па рэнтабельнасці актываў і капіталу справы ідуць у «Белаграпрамбанка». На гэты банк прыпадае найбольшая доля праблемнай запазычанасці па крэдытах – 39%.

Частку праблемных актываў гэтага банка (пазыкі прадпрыемстваў аграрнага сектара) плануецца вывесці ў Агенцтва па кіраванні актывамі і ў Банк развіцця. «Магчыма, у трэцім квартале гэты працэс ужо пачаўся, паколькі чыстыя адлічэнні ў рэзервы знізіліся ў 7 разоў», - адзначаюць экспэрты.

Што тычыцца «Белінвестбанка», у якога таксама ў наяўнасці праблемы з паказчыкамі ROA і ROE, то ў яго статутны фонд у жніўні дзяржава ўнесла 55 млн даляраў. Гэта дазволіла павялічыць уласны капітал банка на 32%.

Банку развіцця было даручана набыць праблемныя актывы «Белінвестбанка» на суму 28 млн. даляраў, расчысціўшы тым самым яго баланс.

Тады ж у жніўні ЕБРР адзначаў, што «праект перадпрыватызацыйнай падтрымцы Белінвестбанка прасоўваецца паспяхова, (...) ідзе дапамога ў паляпшэнні камерцыялізацыі працы банка".

Экспэрты CASE Belarus згодныя, што паводле вынікаў трэцяга квартала на самай справе чыстыя даходы банка павялічыліся. Былі дасягнуты прыкметныя поспехі ў зніжэнні выдаткаў. А што тычыцца зніжэння прыбытку, то, магчыма, прычынай стала неабходнасць павелічэння аб'ёму рэзерваў праз дрэнныя пазыкі.

Гаранты фінансавай бяспекі?

Банкаўская сістэма Беларусі ўключае 24 банкі, у тым ліку пяць дзяржбанкаў (Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Банк Масква-Менск і Парытэтбанк), на якія прыпадае 65% актываў банкаўскай сістэмы.

«Улады лічаць, што захаванне дзяржбанкаў гарантуе бяспеку функцыянавання банкаўскай сістэмы, дазваляе развязаць пытанні бяспечнага функцыянавання дзяржавы, фінансавання дзяржаўнай праграмы, аказання неабходнага аб'ёму паслуг насельніцтву. Пры гэтым дзяржбанкі абцяжараны сацыяльнымі праектамі дзяржавы, што абумоўлівае нізкую якасць іх крэдытных партфеляў і нізкі ўзровень прыбытковасці», - гаворыцца ў даследаванні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках