25 красавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся гурт, які хавае свае твары. Маладыя ZET?

8
У Беларусі з'явіўся гурт, які хавае свае твары. Маладыя ZET?

Малады калектыў называецца Zanzibar і ўжо прэзентаваў дэбютны сінгл.

У канцы 2016 года на музычнай сцэне Беларусі нечакана з'явіўся новы гурт. Музыкі гурта хаваюць свае твары. Шмат у чым нагадвае гурт ZET Лявона Вольскага, які існаваў у пачатку 2000-х, піша «Арт Сядзiба».

ZЕТ - таямнічы гурт, чые ўдзельнікі заўсёды хаваюць свае твары пад маскамі, а сапраўдныя імёны пад мянушкамі.

Zanzibar прадстаўляе сябе так:

Гэта не проста гурт, гэта сапраўдная фармацыя, якая аб'ядноўвае розных людзей з розных куткоў Беларусі. Нашая мэта - стварыць штосьці новае і падарыць святло і радасць усім - малым і дарослым, дзяўчатам і хлопцам, амапаўцам і інтэлектуалам, тым, хто згаджаецца і тым, хто на барыкадах, студэнтам і пралетарам, адважным і тым, каму страшна. Бо мы верым, што кожны мае ў сабе часцінку святла, і калі дзеліцца ёй, жыццё палепшыцца, бо пачнецца гэта паляпшэнне з саміх людзей! Мы не паказваем свае твары, як цёмныя рыцары новай эпохі, наватары і авангардысты. Мы не хочам ствараць пустых ідалаў, бо мяркуем, што каштоўнасць мае не тое, хто ты, а тое, што ты робіш.

Нашая зброя - гэта слова!

У кожную часіну, лёгкую ці складаную, лёс заўсёды падкідвае нам выпрабаванні - будуе муры на нашым шляху, а часам мы іх будуем сабе самі і потым ваюем з імі. Страчваем надзею, забываем мары, пачынаем ныць і скардзіцца на цяжкі лёс. Але мы моцныя і мы верым, што самая цёмная ноч заўсёды бывае перад світаннем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках