19 красавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ апублікавалі апошнія словы пілотаў Ту-154

46
СМІ апублікавалі апошнія словы пілотаў Ту-154

Авіяцыйныя экспэрты расшыфравалі маўленчы бартавы самапісец самалёта Ту-154.

Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на Life.

«Размова экіпажа перарываецца на тым, што адзін з пілотаў усклікае: «Закрылкі, с***!», а затым гучаць словы: «Камандзір, падаем!», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Акрамя таго, стала вядома, што Ту-154, пацярпеў катастрофу праз «падзенне» пры недастатковай для ўзлёту пад'ёмнай сіле крыла.

«Паводле папярэдніх звестак, на борце неадначасова спрацавалі закрылкі, у выніку іх нявыхаду пад'ёмная сіла была страчаная, хуткасць не была дастатковай для набору вышыні, і самалёт упаў», — сказала крыніца ў аператыўным штабе працы на месцы здарэння.

Паводле ягоных слоў, пакуль не ўстаноўленая прычына, праз якую закрылкі маглі спрацаваць няштатна.

Раней паведамлялася, што яшчэ два бартавыя самапісцы самалёта пачалі здабываць з-пад вады.

Судна было абсталяванае трыма бартавымі самапісцамі, два з іх размяшчаліся ў хваставой частцы самалёта, і адзін спераду.

Самалёт Мінабароны Ту-154 разбіўся раніцай 25 снежня за шэсць кіламетраў ад узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта Адлера ў акваторыі Чорнага мора. На борце знаходзіліся 92 чалавекі: вайскоўцы, артысты ансамбля імя Аляксандрава, якія павінны былі зайграць святочны канцэрт для расейскіх вайскоўцаў, дзевяць журналістаў (сярод якіх супрацоўнікі «Зоркі», «НТВ» і Першага канала) і кіраўніца дабрачыннага фонду «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка (доктар Ліза). Усе яны загінулі.

Паводле інфармацыі ФСБ, разглядаюцца некалькі версій аварыі: «траплянне ў рухавік старонніх прадметаў, няякаснае паліва, якое пацягнула страту магутнасці і адмова працы рухавікоў, памылка пілатавання, тэхнічная няспраўнасць самалёта».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках