16 красавiка 2024, aўторак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Фармат стасункаў паміж Лукашэнкам і Пуціным змяніўся

27
Аляксандр Ярашук: Фармат стасункаў паміж Лукашэнкам і Пуціным змяніўся

Калі дагэтуль правадыру ўдавалася таргавацца, то цяпер не тая сітуацыя.

Лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук пракаментаваў «Радыё Рацыя» «недалёт» Аляксандра Лукашэнкі на саміт у Расею.

Як вядома, учора ў Санкт-Пецярбургу праходзілі саміты Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і АДКБ. У іх бралі ўдзел лідары ўсіх краін-удзельніц гэтых арганізацый, акрамя Лукашэнкі.

Раней у Маскве таксама праходзіла 51-я сесія Парламенцкага сходу «саюза» Беларусі і Расеі. Старшыня «палаткі» Уладзімір Андрэйчанка выступіў на мерапрыемстве з жорсткай крытыкай. «У Еўразійскім эканамічным саюзе не прымаецца важных пастаноў, а сам саюз ператвараецца ў палітычны праект», - заявіў ён.

- Тое, што беларускі правадыр не паехаў на саміт, гэта, на мой погляд, відавочны дэмарш, ціск на кіраўніцтва Расеі, каб тыя праблемы, якія апошнім часам паўсталі, нейкім чынам развязаліся. Такія выпадкі ўжо ў гісторыі былі і развязваліся яны на карысць Беларусі. Але, баюся, што цяпер Крэмль так лёгка не здасца. Шмат прычын кажуць пра тое, што фармат стасункаў змяніўся. І для ўсіх нас гэта выключна дрэнная навіна, бо сітуацыя цяпер мае абсалютна непрадказальны характар.

- Да чаго ўсё ж можа прывесці гэты дэмарш? Можа быць, неўзабаве зноў атрымаем патрэбныя кошты і аб'ёмы на расейскія нафту і газ?

- Я зыходжу з больш песімістычнага прагнозу. Усё мае свой пачатак і свой канец. Калі дагэтуль беларускай старане ўдавалася добра таргавацца, то цяпер не тая сітуацыя. І рана ці позна, але павінен наступіць момант, калі Масква прыме пастанову, якая не будзе задавальняць афіцыйны Менск. Хоць і кажуць, што Беларусь для Расеі ледзь ці не апошні хаўруснік, трэба разумець, што ў Масквы свае меркантыльныя інтарэсы. Ніколі сур'ёзнага стаўлення да Беларусі ў Крамлі не было і не будзе.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках