24 красавiка 2024, Серада, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураганны вецер паваліў дрэвы ў Менску

2
Ураганны вецер паваліў дрэвы ў Менску

У Менску 27 снежня пры падзенні дрэў у выніку парываў ветру пашкоджана 8 легкавых аўтамабіляў.

Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацый.

«Праз парывы ветру да 15 м/с адбыліся адзінкавыя падзенні дрэў у дварах жылых дамоў у Менску на праспекце Пушкіна, на вул. Казінца і вул. Каржанеўскага. У выніку пашкоджана 8 легкавых аўтамабіляў і шкленне гаўбца кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Пацярпелых няма», - паведамілі ў МНС.

Паводле звестак ДВА «Белэнэрга», 27 снежня а 22.40 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнэргіі ў трох населеных пунктах Капыльскага раёна Менскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках