25 красавiка 2024, Чацвер, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развязанне нафтагазавых спрэчак з Расеяй перанеслі на 2017 год

2
Развязанне нафтагазавых спрэчак з Расеяй перанеслі на 2017 год

Нявызначанасць энэргетычнага пытання багатая для луканомікі фатальнымі наступствамі налета.

«Развязанне нафтагазавых пытанняў з Расеяй, відавочна, пераносіцца налета», - паведаміў БелТА старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка.

Паводле ягоных слоў, бакі прадаўжаюць перамовы, і Беларусь разлічвае на больш хуткае развязанне ўсіх наяўных пытанняў.

Нагадаем, афіцыйны Менск уважае за справядлівы кошт расейскага газу $73 за 1 тысячу кубаметраў.

Беларускія ўлады кажуць: праз высокі кошт газу беларускія тавары становяцца неканкурэнтаздольнымі на расейскім рынку, што супярэчыць прынцыпам і «саюзнай дзяржавы», і ЕАЭС.

Расея з гэтым не згаджаецца, спасылаючыся на дзейны кантракт, у якім зафіксаваны кошт $132 за 1 тысячу кубаметраў.

Паколькі Беларусь сёлета плаціць новым коштам, то ў выніку завінавачаная Расеі за газ $340 млн.

У сувязі з гэтым Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь на перапрацоўку ў трэцім квартале з 5,3 млн да 3,5 мільёна тон. У чацвёртым квартале пастаўкі планавалася дадаткова зрэзаць яшчэ на 500 тысяч тон.

Паводле падлікаў беларускага боку, недапастаўкі нафты могуць сур'ёзна адбіцца на росце ВУП. Замест запланаванага росту на 0,3% за 2016 год эканоміка краіны можа сысці ў мінус на 2%.

Нагадаем, 28 снежня прадстаўнік Федэральнай антыманапольнай службы Расеі заявіў, што тарыф транспартавання нафты з Расеі для беларускай «Гомельтранснафты Дружба» будзе павышаны на 7,7% у 2017 годзе замест раней запытаных 20,5% і прапанаваных «Транснафтай» 5,8%.

Аднак ужо праз некалькі гадзін старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка зняпраўдзіў наяўнасць дамоўленасці з РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках