25 красавiка 2024, Чацвер, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Новы корпус рэактара вязуць на БелАЭС

Цягнік сфатаграфавалі ля станцыі Аляхновічы.

Новы корпус рэактара чыгункай перавозяць на БелАЭС. Tut.by сфатаграфаваў цягнік ля станцыі Аляхновічы. Да вечара яго павінны даставіць на будаўнічую пляцоўку.

Цягнік, які перавозіць корпус рэактара, складаецца з двухсекцыйнага М62. Менавіта такія лакаматывы ўваходзілі ў склад БЧРК (баявы чыгуначны ракетны комплекс) - чыгуначную пускавую ўстаноўку з ядзернай міжкантынентальнай ракетай (ЗША вельмі асцерагаліся гэтай зброі, таму што БЧРК былі ў сталым руху, і выявіць іх сярод тысяч грузавых цягнікоў было няпроста. На патрабаванні ЗША іх знялі з узбраення, але цяпер Расея распрацоўвае БЧРК новага пакалення, дзе замест адной ракеты будзе шэсць).

За лакаматывам - платформа. Следам - паўвагон з тычкамі габарытаў. Далей - яшчэ пяць паўвагонаў. Яны патрэбныя для таго, каб у выпадку закранання тычкамі габарытаў перашкоды цягнік мог спыніцца да судотыку з перашкодай негабарытнага грузу. Затым - вагон, падобны да таго, што выкарыстоўваюцца ў групавых рэфрыжэратарных рухомых цягніках (мехсекцыях). У такім вагоне знаходзяцца месцы для суправаджальніка персаналу, а таксама дызельны энэргагенератар.

У сярэдзіне цягніка - кіраваная платформа вагона-транспарцёра з корпусам рэактара. З двух пультаў кіравання, размешчаных па абодва бакі перавознага ўнікальнага грузу, аператары рэгулююць яго становішча направа-налева і ўверх-уніз у дачыненні да чыгуначнага палатна, каб не закрануць аб'екты інфраструктуры чыгуначнай сеткі.

Рэгулявальны механізм дазваляе маніпуляваць становішча грузу да паўметра.
Транспартаванне першага корпусу рэактара 24.12.2015
За вагонам-транспарцёрам знаходзіцца другі вагон для персаналу, ідэнтычны першаму.
Транспартаванне першага корпусу рэактара 24.12.2015
Энэргазабеспячэнне механізму вагона-транспарцёра ідзе ад дызель-генератара, які размешчаныя ў вагоне персаналу.
Транспартаванне першага корпусу рэактара 24.12.2015
Рабочыя нахілілі апору чыгуначнага святлафору. Вагон-транспарцёр з корпусам рэактар мае 32 колавыя пары - па 16 з кожнага боку.
Механік вагона-транспарцёра Сяргей Агулаў.
Транспартаванне першага корпусу рэактара 24.12.2015

Корпус рэактара ВВЭР-1200 - гэта вертыкальны цыліндр вышынёй 13 метраў і дыяметрам 4,5 метра з эліптычным дном, усярэдзіне якога будуць пасля размешчаныя актыўная зона і унутрыкорпусныя прылады. Таўшчыня сценак корпуса - амаль 200 мм. Дно - 300 мм.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што новы корпус рэактара сутыкнуўся з апорай кантактнай сеткі.

Гэты транспарцёр выраблены ў Нямеччыне. Прадпрыемства-перавозчык мае два такія цягнікі, якія дастаўляюць буйнагабарытнае абсталяванне на Беларускую АЭС. Самы цяжкі груз, дастаўлены на БелАЭС гэтым транспартам, - статар турбагенератара масай больш за 500 тон, дастаўлены ў кастрычніку 2016 года.

Нагадаем, што першы корпус першага рэактара даставілі на БелАЭС 24 снежня 2015 года. 10 ліпеня 2016 года гэты корпус выпусцілі, паводле афіцыйнай інфармацыі, з вышыні ад 2-х да 4-х метраў дном на грунт.

25 ліпеня аб гэтым стала вядома ад апанента будаўніцтва АЭС жыхара Астраўца Міколы Уласевіча. Міністэрства энэргетыкі прызнала інцыдэнт у другой палове дня 26 ліпеня.

11 жніўня беларуска1 стараной была прынятая пастанова адмовіцца ад выкарыстання гэтага корпуса рэактара з прычыны парушэння правілаў транспартавання.

Расейская старана згадзілася замяніць корпус рэактара на аналагічны.

Прыкладна пры такой тэхналогіі ўздыму корпус рэактара адным бокам выслізнуў з крапяжу. Фота кастрычнік 2016.

Цяпер корпус першага рэактара знаходзіцца пад навесам каля рэактарнай залы. Візуальна пашкоджанняў на ім не відаць. На корпусе прыкметныя сляды шліфоўкі і нанесеная ў гэтых месцах кантрольная разметка, выкарыстаная для даследавання магчымай змены геаметрыі праз падзенне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках