18 красавiка 2024, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мастакі адзначылі канец Года культуры на сметнішчы

9
Беларускія мастакі адзначылі канец Года культуры на сметнішчы

2016 год быў рэкордным у колькасці абсурдных указаў у галіне культуры.

«Тут мы можам развітацца з нашымі забабонамі, з нашай інэрцыяй, з нашымі мёртвымі героямі і жыць далей, і рабіць культуру далей. - Максім Жбанкоў, стоячы пад радамі цюкоў макулатуры, тлумачыць: - Усё гэта не ёсць жыццём. А жыццё будзе далей. Жыццё будзе тым, што мы зробім, калі сыдзем з гэтай памыйніцы».

Мастацкая акцыя «Канец Года культуры» адбылася на Паўночным палігоне. Пад музыку гурта «Ружовае гета» і роў смеццявозаў, пад схілам гары адкідаў жыццядзейнасці беларускай сталіцы найлепшыя беларускія мастакі пілі «Савецкае шампанскае» і віншавалі адзін аднаго са сканчэннем Года культуры, паведамляе «Радыё Свабода».

«Тут усё кажа само за сябе, - распавядае мастак Руслан Вашкевіч. - Самі абставіны сімвалічныя - скончыць Год культуры на сметніку макулатуры. Бо ён сапраўды быў рэкордны колькасцю прадпісанняў, папер, кодэксаў, дазволаў быць творчым работнікам... Такой колькасці папяровых аплявух людзі культуры не атрымлівалі яшчэ ніколі, як у гэты смяхотны Год культуры. Хацелася менавіта так яго абнуліць і скончыць. Не жаваць бясконца гэтую тэму, увесь час знаходзячыся ў воблаку негатыву. А закончыць гэтыя карпаратывы, сапраўднай урачыстасцю. Хацелася зрабіць гэтую сустрэчу незабыўнай».

Вашкевіч кажа, што самая акцыя - праект не мастацкі. Ініцыятарам называць сябе не наважваецца і тлумачыць, што ўсё гэта не было б магчыма без многіх людзей, якія ўвесь час былі побач.

«Я не змог бы гэта зрабіць без арт-групоўкі, як мы гэта называем, - кажа Вашкевіч. - Аліна Саўчанка, Маша Хрусталёва, Віктар Патаповіч... Тут так шмат натхняльнікаў... Максім Жбанкоў - абавязковы складнік праекта, і гэта важна для мяне».

Філосаф і культуролаг Максім Жбанкоў прывёз на святкаванне цэлы экскурсійны аўтобус, які за час падарожжа з Менску выслухаў лекцыю пра «пакаленне сэканд-хэнд і смеццевую культуры».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках