29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Варашкевіч: Налета можа быць новы альбом

Ігар Варашкевіч: Налета можа быць новы альбом
ІГАР ВАРАШКЕВІЧ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Рок-гурт «Крама» ў 2017 годзе можа парадаваць сваіх аматараў новым альбомам.

Пра гэта распавёў лідар гурту Ігар Варашкевіч падчас выступу ў Гомелі з акустычнай праграмай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Для музыкі галоўным вынікам 2016-га года стаў юбілей «Крамы», які адзначылі вялікім канцэртам у Prime Hall у Беларусі. А вось з «чорных спісаў» групу выключылі пару гадоў таму, кажа Варашкевіч.

— Мы даўно дазволеныя. Вайцюшкевіч да сёння забаронены. Як у каго склалася сітуацыя. Гэта было нефармальна. Мне перадалі, што забарону можна зняць. Кажу: хочаце, здымайце, мне ўсё роўна, што так, што так. Сёлета мы святкавалі 25-годдзе. Гэта для нас вынік. І прэзентавалі песню «Стэфка праз 30 год». Вось тое, што мы зрабілі сёлета.

Беларускі рок-гурт «Крама» быў заснаваны ў 1991 годзе. За гісторыю свайго існавання гурт выпусціў 8 альбомаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках