20 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць прычын, каб замяніць каву на зялёную гарбату

5
Пяць прычын, каб замяніць каву на зялёную гарбату

Зялёная гарбата па сваёй папулярнасці ўжо амаль дасягнула ўзроўню кавы.

Бо з кожным днём усё больш і больш людзей аддаюць перавагу пачынаць свой дзень з кубачка духмянай зялёнай гарбаты, піша telegraf.com.ua. Чым жа яна карысная?

1. Зялёная гарбата стымулюе абмен рэчываў. Калі вы хочаце крыху схуднець, зялёная гарбата можа добра дапамагчы вам у гэтым. Многія даследаванні ўжо даказалі, што гэты напой паскарае метабалізм. Таму многія дабаўкі для пахудзення ўтрымліваюць невялікую колькасць зялёнай гарбаты. А калі аб'яднаць пітво гэтага напою са здаровым ладам жыцця, вы можаце заўважыць зніжэнне вагі найбліжэйшым часам.

2. Акрамя таго, зялёная гарбата забівае бактэрыі, дапамагаючы змагацца з інфекцыяй. Ненавідзіце дыханне чалавека, які толькі што выпіў кавы? Тады пераходзьце на зялёную гарбату! Бо яна не толькі забяспечыць свежае дыханне, але і, калі верыць даследаванням навукоўцаў, то катэхіны зялёнай гарбаты могуць прывесці да запаволення росту стрэптакокаў, першасных шкодных бактэрый ў роце. Больш таго, катэхіны, здольныя забіваць бактэрыі і нават стрымліваць развіццё вірусаў, напрыклад, грып.

3. Зялёная гарбата зніжае рызыку развіцця дыябету. Даследаванні паказалі, што зялёная гарбата можа палепшыць адчувальнасць да інсуліну і знізіць узровень цукру ў крыві, што дапамагае значна знізіць агульную рызыку развіцця дыябету.

4. Зялёная гарбата зніжае рызыку захварэць на рак. Навукоўцы даказалі, што жанчыны, якія рэгулярна п'юць зялёную гарбату, маюць на 22% меншую верагоднасць развіцця рака малочнай залозы. А ўсё таму, што антыаксіданты, якія знаходзяцца ў зялёнай гарбаце, дапамагаюць процідзейнічаць радыкалам, што могуць выклікаць рак.

5. Нарэшце, зялёная гарбата паляпшае настрой. Калі вы хочаце пастаянна знаходзіцца ў гуллівым настроі, замяніце каву на зялёную гарбату. Справа ў тым, што L-тэанін, які знаходзіцца ў гэтым напоі паляпшае эмацыйны настрой, павялічваючы ўзровень дафамінаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках