19 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы ўручыла ноту пратэсту амбасадару Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам на БелАЭС

2
МЗС Літвы ўручыла ноту пратэсту амбасадару Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам на БелАЭС

Гэты інцыдэнт, паводле звестак МЗС Літвы, ужо шосты вядомы Літве на Астравецкай АЭС.

У чацвер амбасадару Беларусі ў Вільні Аляксандру Каралю была ўручаная нота з просьбай неадкладна падаць вычарпальную інфармацыю пра яшчэ адзін інцыдэнт з корпусам рэактара Астравецкай атамнай электрастанцыі (ААЭС), паведамляе delfi.lt са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Літвы.

У дакуменце МЗС просіць старанна расследаваць гэты інцыдэнт і праінфармаваць Літву, суседнія дзяржавы і Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ) аб выніках расследавання. У ноце выказваецца велізарная заклапочанасць у сувязі з паўторам інцыдэнтаў на ААЭС, пра якія Літва даведалася не з афіцыйных крыніц Беларусі, а з СМІ. Напрыклад, першым аб здарэнні паведаміў сайт charter97.org.

Паводле паведамленняў беларускіх СМІ, у панядзелак недалёка ад чыгуначнай станцыі Слаўнае ў Беларусі корпус новага рэактара закрануў апору кантактнай сеткі чыгункі.

МЗС Літвы ў ноце паўторна запатрабавала ад Беларусі неадкладна склікаць ў поўным складзе місію МАГАТЭ для ацэнкі пляцовак, якая і павінна ацаніць прыдатнасць пляцоўкі ААЭС для будаўніцтва, а таксама крытэрыі яе выбару; на падставе падпісанага ў 2011 года пагаднення з Еўрапейскай камісіяй правесці вычарпальныя тэсты для ацэнкі рызыкі і ўстойлівасці (англ. stress-tests) паводле метадалогіі ЕЗ і пры ўдзеле міжнародных экспэртаў, а таксама стварыць міжнародную камісію экспэртаў, як прапаноўваў Камітэт для рэалізацыі канвенцыі Espo ААН, каб была старанна вывучаная адпаведнасць праекта ААЭС патрабаванням канвенцыі.

Гэты інцыдэнт, паводле звестак МЗС Літвы, ужо шосты вядомы Літве на Астравецкай АЭС.

На думку літоўскіх экспэртаў, інцыдэнт, які адбыўся 10 ліпеня, калі з 10-метровай вышыні ўпаў корпус рэактара вагой 330 тон, быў асаблiва небяспечным і гэта можа мець незваротныя негатыўныя наступствы для бяспекі АЭС, таму Літва запатрабавала пашкоджаны корпус замяніць новым. Нягледзячы на тое, што Беларусь старалася гэты факт адмаўляць і прынізіць значнасць яго наступстваў, дзякуючы актыўным намаганням літоўскіх арганізацый удалося дамагчыся, каб Беларусь прызнала, што ўпалая канструкцыя павінна быць замененая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках