23 красавiка 2024, aўторак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Маладзечнам кола ад трактара забіла 23-гадовага рабочага

12
Пад Маладзечнам кола ад трактара забіла 23-гадовага рабочага

Трагедыя адбылася пры будаўніцтве свінакомплексу, супраць якога не раз выступалі жыхары горада і раёна.

У Маладзечанскім раёне, недалёка ад вёскі Капачы, на будаўніцтве свінагадоўчага комплексу 27 снежня заднім колам ад трактара смяротна траўмаваны 23-гадовы рабочы, слесар менскага прадпрыемства, піша Край.by.

Праверку аб факце няшчаснага выпадку на вытворчасці пачаў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

- Кола прывезлі на грузавіку для ўстаноўкі на катку. Спераду ў гэтай машыны металічны валік, ззаду - вялікія колы, як у трактара МТЗ. Напярэдадні адно з іх было прабітае. Прывезлі новае. Паводле папярэдніх звестак, слесар на кузаве грузавіка замацаваў кола гакамі тросаў маніпулятара і злёз на зямлю прымаць груз. Маніпулятарам паднялі кола з кузава, сталі перамяшчаць. У гэты момант яно сарвалася з гака і ўпала на слесара, - распавёў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юрый Багушэвіч.

У выніку інцыдэнту хлопец ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Паводле папярэдніх вынікаў экспэртызы, алкаголю ў ягоным арганізме не выяўлена.

Хлопец жыў у Заслаўі ў інтэрнаце ад гэтага прадпрыемства, на якім працаваў. Характарызаваўся станоўча. Судзімы не быў, не жанаты, дзяцей няма. Паводле папярэдніх вынікаў экспэртызы, алкаголю ў арганізме загінулага не выяўлена.

Нагадаем, жыхары Маладзечна пратэставалі супраць будаўніцтва свінакомплекса ў траўні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках