20 красавiка 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо заўтра Сяргей Міхалок выступіць у Менску

2
Ужо заўтра Сяргей Міхалок выступіць у Менску

Выступ у складзе «Ляпіс-98» стане першымі канцэртам Міхалка ў Менску з 2010 года.

Праект Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» з канцэртам у менскім клубе Prime Hall адбудзецца 30 снежня, нагадвае «Радыё Свабода».

У кастрычніку Сяргей Міхалок разам з гуртам Brutto даў вялікі канцэрт у Гомелі.

Квіткі на канцэрт 30 снежня раскупілі менш чым за дзень, таму паўторны канцэрт «Ляпісаў» пройдзе 13 студзеня.

Сяргей Міхалок з'ехаў з Беларусі праз ціск КДБ - яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Пасля падзелу гурта «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, а іншыя іх выконвалі разам з новым матэрыялам. Праект «Ляпіс-98» нарадзіўся ў красавіку і выконвае старыя песні гурта «Ляпіс Трубяцкі», хоць граюць у ім ужо іншыя музыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках