19 красавiка 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі касмадром адключылі ад электраэнэргіі праз завінавачанасць

13
Расейскі касмадром адключылі ад электраэнэргіі праз завінавачанасць

З прычыны адсутнасці аплаты, з 26 снежня электразабеспячэнне аб'ектаў касмадрома «Усходні» было прыпыненае.

Касмадром «Усходні», які будуецца ў Амурскай вобласці, могуць пазбавіць энэргазабеспячэння праз завінавачанасць генеральнага выканаўцы «Дальспецбуд», піша БелТА.

Да канца года запазычанасць прадпрыемства дасягнула 17 млн расейскіх рублёў. У сувязі з гэтым 15 снежня энэргазабеспячальнай арганізацыяй было накіравана апавяшчэнне аб спыненні падачы электраэнэргіі на асобныя аб'екты касмадрома.

З прычыны адсутнасці аплаты, з 26 снежня электразабеспячэнне аб'ектаў было прыпыненае.

У выпадку нявыплаты запазычанасці да 9 студзеня 2017 года Далёкаўсходняя энэргетычная кампанія мае намер «узмацніць абмежавальныя санкцыі», якія закрануць многія аб'екты на касмадроме.

Аднак у кампаніі спадзяюцца, што кіраўніцтва «Дальспецбуду» і Раскосмас змогуць аплаціць завінавачанасць да надыходу Новага года, што дазволіць пазбегнуць негатыўных наступстваў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках