24 красавiка 2024, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Цыплакоў узначаліў «Шахцёр-Салігорск»

Уладзімір Цыплакоў узначаліў «Шахцёр-Салігорск»
УЛАДЗІМІР ЦЫПЛАКОЎ
ФОТА: HCTRAKTOR.ORG

У мінулым адзін з найлепшых беларускіх хакеістаў, а цяпер трэнер Уладзімір Цыплакоў узначаліў хакейны клуб «Шахцёр-Салігорск».

Трэнерскі штаб каманды папоўніўся яшчэ адным былым гульцом нацыянальнай каманды Беларусі Алегам Антоненкам, які будзе памочнікам Цыплакова. Пра гэтыя прызначэнні паведаміла прэс-служба «Шахцёра».

У якасці трэнера Ўладзімір Цыплакоў быў асістэнтам моладзевай і нацыянальнай камандаў Беларусі, уваходзіў у трэнерскія штабы клубаў Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама-Менск», «Авангард», «Северсталь» і «Трактар». Пад ягоным кіраўніцтвам зборная Беларусі стала срэбраным прызёрам Універсіяды ў 2011 годзе.

Алег Антоненка ўваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі на двух апошніх чэмпіянатах свету.

Новыя настаўнікі былі пазнаёмленыя з камандай 2 снежня і правялі першую трэніроўку.

Нагадаем, напярэдадні прэс-служба «Шахцёра» паведаміла пра скасаванне кантракта «паводле ўзаемнай дамовы бакоў» з галоўным трэнерам Андрэем Гусавым, які ўзначальваў клуб з моманту ягонага стварэння цягам больш як сямі гадоў. Пад кіраўніцтвам Гусава «Шахцёр» станавіўся чэмпіёнам краіны (2015 год), быў двойчы срэбраным прызёрам (2010, 2016) і адзін раз бронзавым (2013).

У цяперашнім сезоне «Шахцёр» не змог прабіцца ў фінал двух афіцыйных турніраў – Кубка Беларусі (Кубка Салея) і Кантынентальнага кубка ПХФ. У экстралізе чэмпіянату Беларусі каманда на гэты момант займае трэцяе месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках