23 красавiка 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя самыя магутныя смартфоны

1

Лідарамі рэйтынгу экспэртаў аказаліся iPhone 7 Plus і iPhone 7.

Спецыялісты папулярнага тэста прадукцыйнасці AnTuTu апублікавалі рэйтынг самых магутных смартфонаў. Узначалілі ТОП-10 iPhone 7 Plus і iPhone 7, піша korrespondent.com.

Смартфоны Apple з часу выхаду захоўваюць сваё лідарства сярод прылад апошняга пакалення.

Замыкае тройку найбольш прадукцыйных гаджэтаў кітайскі LeEco Le Pro 3, які дэманструе сур'ёзны адрыў ад другога месца.

Следам за ім у рэйтынгу ідуць Xiaomi Mi 5s Plus, Smartisan M1L, Xiaomi Mi Note 2, Huawei Mate 9, Xiaomi Mi 5s, OnePlus 3 і Vivo Xplay 5 Elite.

Таксама распрацоўшчыкі бенчмарка склалі рэйтынг найбольш прадукцыйных Android-смартфонаў. Ніводзін з гаджэтаў Samsung у спіс не трапіў.

AnTuTu - кітайскі бенчмарк, які выкарыстоўваецца для параўнання прадукцыйнасці смартфонаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках