24 красавiка 2024, Серада, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выявілі блізу 10 кілаграм безгаспадарчай ртуці

1
У Менску выявілі блізу 10 кілаграм безгаспадарчай ртуці

Вядро з ртуццю знайшлі на сталічнай вуліцы Казінца.

У Менску выявілі блізу 10 кг безгаспадарчай ртуці, паведамілі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.

У чацвер, 29 снежня, а 17.30 на тэлефон сталічных ратавальнікаў 101 ад мінака паступіла паведамленне аб выяўленні ртуці ў вядры на адкрытай пляцоўцы на вул. Казінца.

Падчас разбору ўстаноўлена, што ў пластыкавым вядры было тры ёмістасці з ртуццю, дзве з якіх разбітыя, адна герметычна закаркаваная (агульная вага блізу 10 кг).

Пацярпелых няма, забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося. Ртуць канфіскаваная, змешчана ў палімерную ёмістасць для захоўвання, транспарціроўкі і перавозкі. Праверка па факце выяўлення ртуці праводзіць РУУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках