20 красавiка 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламаты, якіх дэпартуюць з ЗША, не могуць купіць квіткі ў Маскву

31
Дыпламаты, якіх дэпартуюць з ЗША, не могуць купіць квіткі ў Маскву

Расейскія дыпламаты, якія на пастанову ўрада ЗША павінны пакінуць краіну цягам 72 гадзін, адчуваюць цяжкасці з купляй квіткоў.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў інфармаваны суразмоўца, які пажадаў застацца ананімным.

«Квіткоў няма, усе раскупленыя перад Новым годам, але людзям дадзена ўсяго 72 гадзіны, я не ведаю, як яны паспеюць», — сказаў суразмоўца. З ягоных слоў, дыпламатам давядзецца паехаць з Вашынгтона ў Нью-Ёрк, дзе больш шанцаў набыць квіткі.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што для расейскіх дыпламатычных работнікаў пастанова ўрада ЗША стала «вялікай нечаканасцю».

У чацвер, 29 снежня, Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў 35 расейскіх дыпламатаў персонамі нон грата. Згодна з заявай установы, яны дзейнічалі «не ў адпаведнасці з іх дыпламатычным або консульскім статусам». Гэтыя меры былі прынятыя ў якасці адказу на «ўмяшанне Расеі ў выбары ў ЗША», а таксама за «сістэматычны пераслед» амерыканскіх дыпламатаў за мяжой.

Расейскім дыпламатам, якія ўвайшлі ў спіс, прадпісана цягам 72 гадзін пакінуць тэрыторыю ЗША.

Таксама 29 снежня прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ аб пашырэнні санкцый супраць Расеі пасля хакерскіх нападаў, у якіх Белы дом абвінаваціў Маскву. У санкцыйны спіс трапілі шэсць фізічных асоб і пяць устаноў, у тым ліку ФСБ і ГРУ.

У пасольстве Расеі ў ЗША заявілі, што ўвядзенне новых антырасейскіх санкцый накіравана «непасрэдна на падрыў двухбаковых стасункаў».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках