17 красавiка 2024, Серада, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскім вайскоўцам дазволілі збіваць самалёты-парушальнікі

9
Украінскім вайскоўцам дазволілі збіваць самалёты-парушальнікі

Атакаваць парушальнікаў украінскай дзяржаўнай мяжы можна будзе адразу пасля папераджальнага агню.

Кабінет міністраў Украіны ў чацвер, 29 снежня, прыняў пастанову, згодна з якой украінскім вайскоўцам дазваляецца адкрываць агонь на паражэнне па самалётам-парушальнікам, паведамляе DW.

Як удакладняецца ў дакуменце на сайце ўрада, гэта можна рабіць толькі пасля папераджальнага агню.

Агонь, між іншым, можа быць адкрыты ў тым выпадку, калі самалёт «узброеных фармаванняў» іншай краіны парушыў украінскую мяжу і не выконвае каманд, а таксама калі самалёт уяўляе сабой тэрарыстычную пагрозу.

Як удакладняецца ў пастанове, пастанову аб адкрыцці агню можа прымаць міністр абароны, а таксама начальнік Генштаба - галоўнакамандуючы ўзброеных сіл, камандуючы паветранымі сіламі або выконваючы абавязкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках