29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сто гадоў таму Расея пазбавілася ад Распуціна

9
Сто гадоў таму Расея пазбавілася ад Распуціна

30 снежня 1916 года, у Пецярбургу быў забіты фаварыт царскай сям'і Рыгор Яфімавіч Распуцін (Новых).

Забойства арганізавалі і ажыццявілі дэпутат Думы ад правых радыкалаў Уладзімір Пурышкевіч, князь Фелікс Юсупаў, вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч, палюбоўнік Юсупава гвардыі паручнік Сяргей Сухоцін і лекар санітарнага цягніка Пурышкевіча Станіслаў Лазаверт. Забойцы спадзяваліся, забіўшы Распуціна, спыніць працэс дыскрэдытацыі манархіі ў вачах народа, пішуць Grani.ru.

Лазаверт паклаў цыяністы калій у пірожныя, якімі хацелі атруціць Распуціна, але яд не падзейнічаў. Тады Юсупаў, Пурышкевіч, Дзмітрый Паўлавіч і, магчыма, Сухоцін застрэлілі Распуціна. Забойства адбылося ў палацы Юсупава.

Цела «старца» спусцілі пад лёд у Малую Неўку, дзе яго неўзабаве выявіла паліцыя. Хоць да Лютаўскай рэвалюцыі следства выявіла ўдзел у забойстве Юсупава, Пурышкевіча і Дзмітрыя Паўлавіча, яны не былі прыцягнутыя да адказнасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках